Інэса Панамарова: «Для мяне важна быць патрэбнай»

Государственное учреждение образования

«Слуцкий районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации»

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная Skip Navigation Links
 

 01.11.2024  «Я люблю Беларусь. Традиции моего народа»

подробнее...

 

 31.10.2024  Спортивное мероприятие

подробнее...

 

 30.10.2024  "День добра" в оздоровительном лагере

подробнее...

 

 29.10.2024  Развлекательно-познавательное мероприятие «Огонь наш друг и враг»

подробнее...

 

 28.10.2024  Открытие осеннего оздоровительного лагеря «Радуга»,

подробнее...

Контактная информация

223610
Минская обл.
г.Слуцк
ул.Пионерская д.3

8(01795) 4-74-88 (директор)
8(01795) 4-15-37
8(01795) 4-15-36

email: ckrir@uoslutsk.by

Схема проезда: карта

Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

 

Региональная газета «Слуцкі край»

Інэса Панамарова: «Для мяне важна быць патрэбнай»

08.03.2021

Інэса Міхайлаўна Панамарова, несумненна, у шэрагу яркіх асоб Случчыны – як выдатны кіраўнік, актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця, творчы, цікавы чалавек з нестандартным мысленнем, са сваім светапоглядам, перакананнямі. Яна заўсёды выглядае бездакорна, прыгожая, абаяльная, а яшчэ спакойная і ўпэўненая, быццам і праблем у жыцці не бывае. Напярэдадні жаночага свята мы завіталі да дырэктара ДУА «Слуцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» Інэсы Міхайлаўны Панамаровай і пацікавіліся, у чым сакрэт поспеху сучаснай дзелавой жанчыны і проста жанчыны…

– Інэса Міхайлаўна, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Вы ўзначальваеце з 2008 года. За гэты час установа неаднойчы была адзначана як лепшая сярод аналагічных арганізацый рэспублікі, чатыры разы занесена на раённую Дошку гонару. Нямала і іншых адзнак і ўзнагарод раённага, абласнога, рэспубліканскага ўзроўняў. Вось і па выніках 2020 год аўабласным конкурсе «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» Слуцкі РЦКРНіР узнагароджаны дыпломам пераможцы. Які ключык вы знайшлі да калектыву, супрацоўнікаў, што так вынікова працуе цэнтр?

– Галоўнае – мне вельмі пашанцавала са спецыялістамі, у нас працуюць нераўнадушныя людзі, з любоўю і міласэрнасцю ў сэрцы, якія ўспрымаюць чужы боль як свой. Шчыра кажучы, людзі іншага менталітэту ў нашай установе не затрымліваюцца: работа з асаблівымі дзеткамі, дзецьмі-інвалідамі патрабуе вялікай самааддачы. Нагадаю, што галоўная задача цэнтра – работа з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, стварэнне спецыяльных умоў для іх навучання на ўзроўнях дашкольнай і агульнай базавай адукацыі, іх сацыяльнай адаптацыі і інтэграцыі ў грамадства. У нашай установе 54 супрацоўнікі, у тым ліку 31 педагог і два ўрачы. 53 працэнты нашых педагогаў маюць вышэйшую катэгорыю. Са многімі з іх працую не першы год. Мая задача як кіраўніка – арганізацыйная работа, як гаворыцца, аптымальная расстаноўка сіл, вельмі важна заўважыць, разгледзець здольнасці спецыяліста і правільна іх прымяніць. А яшчэ кіраўнік павінен быць ініцыятарам, завадатарам руху ў дзейнасці калектыву. Для мяне гэта галоўны прынцып у рабоце, шчыра кажучы, інакш не умею…

– Па адукацыі Вы настаўнік-дэфектолаг, чаму абралі менавіта гэту прафесію?

– Мой тата працаваў выкладчыкам у музычнай школе, а мама – медыкам. Кожны з бацькоў хацеў, каб я пайшла па яго прафесійным шляху. Я і выбрала прафесію, якая спалучае педагогіку і медыцыну. Цяпер разумею, не бывае нічога выпадковага, вельмі люблю сваю справу. Дарэчы, я не ўраджэнка Случчыны. Сюды прыехала разам з бацькамі з Нароўлі, пасля аварыі на ЧАЭС. Цяпер Случчына ўжо родная.

– Цяжка працаваць з асаблівымі дзеткамі?

– Калі любіш іх – ніколькі. Куды больш складана іншы раз дапамагчы бацькам такіх дзяцей прыняць сітуацыю, адаптаваць да яе сваё жыццё. Працуем з імі, дапамагаем, даём рэкамендыцыі, падтрымліваем, без узаемадзеяння з бацькамі, медыкамі, работнікамі іншых зацікаўленых службаў станоўчага выніку не дабіцца.

Я маю немалы вопыт работы з дзецьмі з парушэннямі, пачынала прафесійную дзейнасць у 1990-х. Прыемна, што за азначаны час многае змянілася ў падыходах, формах работы ў гэтай сферы на дзяржаўным узроўні. У раённым банку дадзеных 1 750 маленькіх і юных случчан узростам да 18 гадоў, у тым ліку 206 дзяцей-інвалідаў. Мы аказваем раннюю комплексную дапамогу дзецям ад нараджэння да трох гадоў, у стацыянары – 48 чалавекам. На маю думку, цяпер адна з самых важных задач – працягваць фарміраванне талерантнага стаўлення грамадства да дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У арсенале дзейнасці нашага цэнтра шэраг праектаў, у тым ліку інавацыйных, накіраваных на развіццё талерантнасці, сацыялізацыю дзетак з цяжкімі або шматлікімі фізічнымі , псіхічнымі парушэннямі, – «Адукацыяная прастора – тэрыторыя талерантнасці» , «Горад раўных магчымасцей», «Дарогаю дабрыні», «У гармоніі са светам», «Укараненне мадэлі талерантнасці ўдзельнік аў адукацыйнага працэсу праз арганізацыю прадукцыйнага ўзаемадзеяння з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця» і іншыя.

Канечне, садзейнічае выхаванню талерантных адносін да нашых дзетак, а інакш мы не ставімся да наведвальнікаў цэнтра, і своеасаблівыя экскурсіі, якія праводзім для школьнікаў. Такія сустрэчы, зносіны ідуць на карысць і нашым выхаванцам, і здаровым дзецям, якія пачынаюць больш цаніць жыццё, адкрываюць сэрцы для спагады, папаўняюць рады нашых памочнікаў.

Вядома, для ўсіх работнікаў цэнтра вялікая радасць, калі ўдаецца палепшыць якасць жыцця дзяцей з цяжкімі парушэннямі, паверце, гэта сапраўдная перамога і шчасце.

– І ўсё ж, Вы, пэўна, строгі кіраўнік…

– Не мне судзіць, канечне, але я не прыхільнік жорсткіх метадаў кіравання. Заўсёды была нацэлена на даверлівыя, адкрытыя адносіны з падначаленымі, стварэнне творчай, цёплай атмасферы ў калектыве. Цаню ў супрацоўніках ініцыятыўнасць, крэатыўнае рашэнне задач. «Бягучасці» кадраў у нас не назіраецца, болей таго, пяцёра дзяцей работнікаў цэнтра пасля навучання ўладкаваліся ў нашу ўстанову на працу. Так што мы, як адна сям’я.

– Інэса Міхайлаўна, за сваю плённую работу Вы двойчы былі занесены на раённую Дошку гонару, узнагароджаны граматамі Мінаблвыканкама, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншымі ўзнагародамі. Ведаю, што Вы займаецеся і грамадскай дзейнасцю – узначальваеце Слуцкае раённае аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду, член Беларускага саюза жанчын, былі ўдзельніцай V Усебеларускага народнага сходу. Што і казаць, насычанае, актыўнае жыццё, і пры гэтым Вы заўсёды чароўная жанчына. Як усё паспяваеце?

– Калі ёсць жаданне – можна паспець многае, галоўнае – не ленавацца і не мітусіцца, рацыянальна размяркоўваць час. Ды па характары я непаседлівы і досыць рашучы чалавек, падабаецца адкрываць, спасцігаць новае для сябе. Люблю падарожжы, дарогу, ужо шмат гадоў за рулём аўтамабіля, езджу і на доўгія адлегласці – вельмі падабаецца.

– Калі можна, раскажыце пра рамантычную, сямейную старонку вашага жыцця.

– Замуж я выйшла на пятым курсе педінстытута, цяпер педуніверсітэта імя Максіма Танка, усяго пасля двух тыдняў знаёмства з маім будучым мужам. На той час ён быў ваенным, але пакарыў маё сэрца не пагонамі, а клапатлівымі, вельмі паважлівымі адносінамі. У гэтым годзе будзе трыццаць гадоў як мы разам. Вы пытаеце, ці шчаслівая я ў шлюбе? Так, муж падтрымка і апора ў маіх справах, і дамашніх таксама. Цяпер працуе прадпрымальнікам. У нас ужо дарослы сын, атрымлівае другую вышэйшую адукацыю.

Журналісты любяць задаваць пытанне, што галоўнае для сучаснай жанчыны: сям’я ці кар’ера. Для мяне галоўная каштоўнасць – сям’я, яна напаўняе маё жыццё любоўю, пяшчотай, радасцю, яна пасыл для маіх поспехаў ва ўсіх іншых справах. І тым не менш, работа таксама вельмі важная частка майго жыцця, ды ўвогуле многіх маіх суайчынніц, спосаб самарэалізацыі, развіцця і раскрыцця асобы. Гэта значна для кожнага чалавека.

– Не пражывеш так, каб не расчаравацца, не сустрэцца з бядой, выпрабаваннямі… Як спраўляецеся з гэтымі сітуацыямі?

– Гавару сабе: не трэба панікаваць і апускаць крылы. Шукаю рашэнне і дзейнічаю!

Карыстаючыся выпадкам, хачу павіншаваць супрацоўніц нашага калектыву, случчанак з Днём жанчын. Будзьце здаровымі, прыгожымі, паспяховымі ва ўсім – у асабістым жыцці і рабоце, у грамадскай дзейнасці, любімым занятку ці захапленні. Многае залежыць ад нас саміх. Сапраўднага кахання, сямейнага шчасця заслугоўвае кожная жанчына. Дык няхай так і будзе!

Наталля СЕЛЯЗНЁВА.