Региональная газета «Слуцкі край»
Концерт-акция «В каждом ребенке – Солнце!», приуроченный к всемирному Дню человека с синдромом Дауна, прошел 22 марта в молодежном центре
23.03.2018
Слуцк – горад роўных магчымасцей, і гэта пацверджана ў тым ліку і цудоўным канцэртам «У кожным дзіцяці – сонца!», якім завяршыўся тыдзень, прысвечаны людзям з сіндромам Дауна (дзень «сонечных» людзей адзначаюць 21 сакавіка).
У маладзёжным цэнтры віталі дзетак з абмежаванымі магчымасцямі і іх бацькоў, а таксама тых, хто з адкрытым сэрцам падтрымлівае іх.
Канцэртныя нумары выканалі выхаванцы цэнтра карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, вучні інтэгрыраваных класаў СШ №13, а таксама прынялі ўдзел у акцыі вучні СШ №№5, 6, 8, 10 імя С.Ф. Рубанава, 11, 13, Бокшыцкай СШ, гімназіі №1, валанцёрскі атрад «Ровесники» Слуцкага сельгасліцэя.
Дзеці з абмежаванымі магчымасцямі таленавітыя, здольныя, дасягаюць многага, трэба толькі іх прыняць, любіць і дапамагаць ім і іх бацькам. Вялікую работу ў гэтым кірунку ажыццяўляюць супрацоўнікі цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Яны дапамагаюць бацькам, у якіх нараджаюцца асобыя дзеці, не разгубіцца, не закрыцца ад свету, а быць шчаслівымі бацькамі, радавацца поспехам сваіх дзетак. За гэта дзякавала Вольга Пятроўна Караневіч, мама «сонечнай» дзяўчынкі Надзі.
Педагогі інтэгрыраваных класаў, спецыялісты тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і проста нераўнадушныя случчане таксама дапамагаюць асобым дзецям, дзецям з абмежаванымі магчымасцямі сацыялізавацца, знайсці сябе. Яны займаюцца ў мастацкай школе, спяваюць, танцуюць, наведваюць тэатральныя студыі, некаторыя займаюцца спортам. І так прыемна бачыць, як з кожным годам таленты гэтых дзетак раскрываюцца, поспехі множацца.
Дырэктар ЦКРНіР Інэса Міхайлаўна Панамарова падзякавала ўсім, хто дапамагае ў рабоце цэнтра, добрым, спагадлі вым людзям.
Ірына ВЕЧАР.