16 КРАСАВІКА Ў СЛУЦКУ ПРАЙШОЎ IХ АБЛАСНЫ БАЦЬКОЎСКІ СХОД

Государственное учреждение образования

«Слуцкий районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации»

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная Skip Navigation Links
 

 22.04.2024  «День Земли»

подробнее...

 

 20.04.2024  Закрытие районного фестиваля детских экологических клубов «Слуцкие соловушки»

подробнее...

 

 20.04.2024  Республиканский субботник 2024

подробнее...

 

 17.04.2024  Районный экологический флешмоб «Сохраним сон-траву в Беларуси»

подробнее...

 

 12.04.2024  Благотворительная акция «Сад надежды»

подробнее...

Контактная информация

223610
Минская обл.
г.Слуцк
ул.Пионерская д.3

8(01795) 4-74-88 (директор)
8(01795) 4-15-37
8(01795) 4-15-36

email: ckrir@uoslutsk.by

Схема проезда: карта

Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

 

Региональная газета «Слуцкі край»

16 КРАСАВІКА Ў СЛУЦКУ  ПРАЙШОЎ
IХ АБЛАСНЫ БАЦЬКОЎСКІ СХОД

19.04.2016

У рамках IХ абласнога бацькоўскага сходу 16 красавіка ў Слуцку на 6 тэматычных пляцоўках бацькі, педагогі, грамадскасць разглядалі пытанні ўмацавання фізічнага і духоўнага здароўя дзяцей, інтэлектуальнага развіцця і асобаснага станаўлення. Тысячы ўдзельнікаў бацькоўскага сходу ў раёнах Мінскай вобласці абмяркоўвалі актуальныя праблемы.

Вопыт узаемадзеяння сям’і і ўстановы адукацыі ў выхаванні здаровага пакалення прадэманстравалі ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, цэнтры дзіцячай творчасці, сярэдняй школе №13, у Слуцкім дзяржаўным каледжы, дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці «Сонейка», сацыяльна-педагагічным цэнтры. Надзённыя пытанні выхавання  разглядалі падчас работы майстэрні зносін, форум-тэатра, «круглага стала», бліц-апытання. На пляцоўцы перад цэнтрам дзіцячай творчасці можна было навучыцца маляваць ніткамі, ляпіць з цеста, пазнаёміцца з тэхнікай выратавальнікаў і спецпрыладамі міліцыянераў.

Падзякамі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама і аддзела адукацыі, спорту і турызму Слуцкага райвыканкама ўзнагароджаны бацькі, чые дзеці маюць высокія дасягненні ў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіядах і конкурсах, творчыя і спартыўныя поспехі. Прыняты свод правіл здаровай сям’і Мінскай вобласці. Падрабязней пра раённыя мерапрыемствы бацькоўскага сходу мы раскажам у наступным нумары газеты «Слуцкі край».

Глеб Сеўрук (на здымку з мамай Анжэлай Альбертаўнай) – пераможца рэспубліканскіх спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні. Яго бацькі адзначаны Падзякай аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама за годнае выхаванне сына.

Ірына Вечар