2014 год стаў адметным для Слуцкага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

Государственное учреждение образования

«Слуцкий районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации»

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная Skip Navigation Links
 

 22.04.2024  «День Земли»

подробнее...

 

 20.04.2024  Закрытие районного фестиваля детских экологических клубов «Слуцкие соловушки»

подробнее...

 

 20.04.2024  Республиканский субботник 2024

подробнее...

 

 17.04.2024  Районный экологический флешмоб «Сохраним сон-траву в Беларуси»

подробнее...

 

 12.04.2024  Благотворительная акция «Сад надежды»

подробнее...

Контактная информация

223610
Минская обл.
г.Слуцк
ул.Пионерская д.3

8(01795) 4-74-88 (директор)
8(01795) 4-15-37
8(01795) 4-15-36

email: ckrir@uoslutsk.by

Схема проезда: карта

Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

 

Региональная газета «Слуцкі край»

2014 год стаў адметным для Слуцкага раённага цэнтра
карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

20.02.2015

Калектыў занесены на Дошку гонару Слуцкага раёна па выніках работы за 2013 год, узнагароджаны дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выніках  V рэспубліканскага конкурсу «Сучасныя тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі», прызнаны лепшым цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў рэспубліцы.

«Вядома ж, гэта заслуга ўсяго калектыву, а таксама бацькоў выхаванцаў і ўсіх, хто супрацоўнічае з намі», – гаворыць дырэктар ЦКРНіР Інэса Міхайлаўна Панамарова.

Дасведчаны спецыяліст, упэўнены кіраўнік, выдаты арганізатар, клапатлівая гаспадыня і мама не толькі для сваіх родных. У сістэме спецыяльнай адукацыі яна – з 1992 года, можна сказаць, з самага пачатку яе фарміравання, таму выдатна ведае патрэбы асобых дзяцей і іх бацькоў. З 2005 года была намеснікам дырэктара ЦКРНіР, а ў 2008 узначаліла ўстанову. У 2012 годзе занесена на дошку Гонару Слуцкага раёна.

–  Маё адчуванне, што я нарадзілася з якасцямі, неабходнымі для работы з асобымі дзецьмі, – усміхаецца Інэса Міхайлаўна. – Гэта – ад маіх любімых бацькоў. Мама працавала медыкам, тата – педагогам. Я хацела  адпавядаць спадзяванням і мамы, і таты, таму абрала медыка-педагагічную спецыяльнасць настаўніка-дэфектолага. Да таго ж у горадзе, дзе я расла, была школа-інтэрнат.

Бацькі сфарміравалі, лічыць Інэса Міхайлаўна, яе разуменне сваёй ролі ў жыцці блізкіх. Таму дапамагаць асобым дзецям знайсці сваё месца ў соцыуме, сярод здаровых аднагодкаў, стала справай яе жыцця. Робячы любую справу, трэба быць зацікаўленым, разлічваць на вынік, а інакш і пачынаць не варта. Гэта жыццёвы прынцып І.М. Панамаровай.

– У нашым цэнтры працуюць добразычлівыя, цярплівыя, уважлівыя людзі, яны прымаюць  і разумеюць і дзетак, і іх бацькоў, – гаворыць Інэса Міхайлаўна. – Мы любім дзяцей, з якімі працуем, творча падыходзім да арганізацыі працэсу навучання і выхавання, цесна ўзаемадзейнічаем з сем’ямі. І дзякуючы гэтаму нашы выхаванцы – актыўныя ўдзельнікі ўсіх мерапрыемстваў для асобых дзяцей, заўсёды адзначаюцца дыпломамі.  У цэнтры – моцная сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба. Гэта перш за ўсё педагог-псіхолаг Ала Юрьеўна Капская – распрацоўшчык нашага ўнікальнага праекта «Горад роўных магчымасцей», педагог-псіхолаг Нелі Міхайлаўна Лебедзь, сацыяльны педагог Іна Іванаўна Лукашэвіч, па ініцыятыве якой ужо традыцыйна праводзіцца акцыя дружбы і міласэрнасці «Семь дорожек  радуги». Не магу не адзначыць майго намесніка  Анжэлу Альбертаўну Сеўрук, якая таксама ўнесла значны ўклад у фарміраванне сістэмы спецыяльнай адукацыі на Случчыне.

Вельмі важны напрамак дзейнасці цэнтра – дыягностыка і камплектацыя груп для аказання спецыялістамі дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Вялікую работу праводзяць Алена Канстанцінаўна Марціновіч (куратар спецыяльных груп і пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ўстаноў дашкольнай адукацыі), Аксана Леанідаўна Стасевіч (куратар пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі), Марына Валер’еўна Нікановіч (куратар класаў інтэграванага навучання і выхавання).

Не пералічыць у невялікім артыкуле ўсяго, што робіць дружная каманда выдатных спецыялістаў ЦКРНіР для сваіх выхаванцаў і іх бацькоў. Шчаслівыя вочы дзяцей, добрыя словы бацькоў, талерантныя адносіны да асобых дзяцей, якія фарміруюццца  ў грамадстве,  – лепшыя доказы ўвагі і клопату.

– Мы павінны зрабіць для нашых дзяцей усё магчымае, я веру, што наш горад стане горадам роўных магчымасцей, – упэўнена Інэса Міхайлаўна Панамарова.

Ірына МІРГАРОДАВА