Аздараўленне дзяцей – агульны клопат

Государственное учреждение образования

«Слуцкий районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации»

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная Skip Navigation Links
 

 22.04.2024  «День Земли»

подробнее...

 

 20.04.2024  Закрытие районного фестиваля детских экологических клубов «Слуцкие соловушки»

подробнее...

 

 20.04.2024  Республиканский субботник 2024

подробнее...

 

 17.04.2024  Районный экологический флешмоб «Сохраним сон-траву в Беларуси»

подробнее...

 

 12.04.2024  Благотворительная акция «Сад надежды»

подробнее...

Контактная информация

223610
Минская обл.
г.Слуцк
ул.Пионерская д.3

8(01795) 4-74-88 (директор)
8(01795) 4-15-37
8(01795) 4-15-36

email: ckrir@uoslutsk.by

Схема проезда: карта

Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

 

Региональная газета«Слуцкі край»

Аздараўленне дзяцей – агульны клопат

13.06.2013

Як правесці аздараўленчы перыяд з найбольшай карысцю для дзяцей, паклапаціцца пра іх бяспеку, зрабіць канікулы цікавымі, абмеркавалі падчас правядзення «круглага стала», які прайшоў 31 мая ў цэнтральнай раённай біблітятэцы, прадстаўнікі ўстаноў і аддзела адукацыі, медыцыны, культуры, аддзела па надзвычайных сітуацыях. 

 

Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Іван Антонавіч ДЗЕРМАН акцэнтаваў увагу прысутных на галоўным – усе дзеці павінны вярнуцца з месцаў адпачынку жывымі і здаровымі. Яны павінны быць у летні перыяд пад пільнай увагай дарослых, занятыя і не пакінутыя без нагляду. Нельга забываць і пра прафілактыку правапарушэнняў сярод непаўналетніх, вучыць іх адказнасці за свае ўчынкі.

Арганізацыя аздараўлення 

Наталля Мікалаеўна КАВАЛЁВА, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі:

– Гэтым летам школьнікаў прымуць 5 кругласутачных лагераў, 34 аздараўленчыя пляцоўкі з дзённым знаходжаннем, таксама выязны турысцкі лагер. 100 вучняў правядуць аздараўленчую змену ў лагерах працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем. Педагогі павінны паклапаціцца пра бяспеку дзяцей і годныя ўмовы ў лагерах і на аздараўленчых пляцоўках. Асаблівая ўвага – дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, састаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, на унутрышкольным кантролі. 

І.А. Дзерман дадаў, што ў нашым раёне 142 непаўналетнія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, каля 300 дзяцей-сірот. Усе яны павінны атрымаць пуцёўкі. У аздараўленні разлічваюць на дапамогу ад прафкамаў прадпрыемстваў. Дарэчы, у летніх лагерах адпачнуць 45% юных случчан. Непаўналетнія павінны быць максімальна занятымі падчас канікул, паспрыяе гэтаму абласная акцыя «Разумныя канікулы на Міншчыне: адпачывай, загартоўвайся, працуй і развівайся».

Асобнае пытанне – аздараўленне дзяцей-інвалідаў. Дырэктар цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Інэса Міхайлаўна ПАНАМАРОВА зазначыла, што ў апошні тыдзень жніўня на базе аздараўленчага лагера «Зенітчык» зноў, як і ў папярэднія тры гады, арганізавана аздараўленчая змена для дзяцей-інвалідаў з цяжкімі множнымі парушэннямі развіцця і для іх бацькоў, для маладых інвалідаў. Разам з імі маюць магчымасць адпачыць і здаровыя дзеці, члены іх сем’яў. У працэсе задзейнічаны спецыялісты ЦКРНіР, ТЦСАН, валанцёры, медыкі. Цыкл псіхалагічных трэнінгаў дазволіць бацькам гарманізаваць унутраны стан. Выказваюць жаданне адпачыць падчас аздараўленчай змены ў «Зенітчыку» жыхары з іншых абласцей, прыязджаюць і сем’і са здаровымі дзецьмі: для іх гэта вельмі каштоўны вопыт – выхоўваюцца талерантныя адносіны да асобых дзяцей.

Алена Францаўна ПЛАХОЦКАЯ, загадчыца дзіцячай паліклінікі, нагадала, што неабходна клапаціцца пра занятасць і пільны кантроль за дзецьмі – у летні час расце дзіцячы траўматызм, небяспеку тоіць дарога, а вада ўжо забрала з пачатку купальнага сезона жыцці 7 дзяцей у рэспубліцы. Усе дарослыя, бацькі, педагогі, медыкі, павінны абавязкова напамінаць дзецям правілы бяспекі, паводзін на дарозе, на вадзе.

 

У загарадных лагерах 

Іван Антонавіч ДЗЕРМАН:

– Каб стварыць дзецям бяспечныя ўмовы адпачынку ў лагерах, аддзел адукацыі праводзіць шэраг арганізацыйных мерапрыемстваў, вялікая ўвага надаецца ахове працы. Спецыялісты выязджаюць у лагеры, правяраюць адпаведнасць умоў нарматыўным патрабаванням. Летнія ўстановы забяспечаны кваліфікаванымі кадрамі, якія праходзяць адпаведныя інструктажы.

Як паведаміў начальнік лагера «Зенітчык» Сяргей Канстанцінавіч КАСКО, персанал лагера абавязкова рыхтуецца да пачатку сезона. Гэта і мерапрыемствы па ахове працы, і інструктажы па тэхніцы бяспекі. З дзецьмі таксама праводзяцца прафілактычныя гутаркі, інструктажы, расказваецца, як весці сябе ў тых ці іншых абставінах.

Дзмітрый Міхайлавіч КАРПЕЙЧЫК, намеснік начальніка аддзела па дзяржаўным пажарным наглядзе Слуцкага РАНС:

– Усе летнія аздараўленчыя лагеры аснашчаны сістэмамі пажарнай сігналізацыі, проціпажарны стан устаноў правераны перад сезонам адпачынку. Перад кожным заездам дзяцей будуць праводзіцца рэйдавыя праверкі і мерапрыемствы. І дзяцей, і персанал пазнаёмяць з правіламі пажарнай бяспекі, правіламі паводзін у быце, у надзвычайных сітуацыях.

Вада – вялікая небяспека

У 2012 годзе ў нашым раёне патанулі двое дзяцей.

Дзмітрый Аляксандравіч КЛІШЭВІЧ, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, адзначыў, што ў аздараўленчых лагерах, хоць ні адзін з іх не мае сваёй зоны для купання, будзе праводзіцца работа па навучанні дзяцей правілам паводзін на вадзе. Спецыялісты Салігорскай выратавальнай станцыі наведаюць лагеры, правядуць з рабятамі заняткі і трэнінгі.

А водныя аздараўленчыя працэдуры для рабят, адпачываючых у лагерах, можна правесці ў басейне СДЮШАР. Выхавальнікам у лагерах трэба быць пільнымі і ўважлівымі, каб пазбегнуць непрадбачаных сітуацый з дзецьмі.
Нагадаем, што на тэрыторыі Случчыны дазволеныя месцы для купання – у зоне адпачынку вадасховішча Рудня, рака Случ у 11-м гарадку і вадаём у зоне адпачынку ў вёсцы  Покрашава.

 

Захаваць і ўмацаваць здароўе

Алена Францаўна ПЛАХОЦКАЯ звярнула ўвагу бацькоў на простыя правілы, якіх неабходна прытрымлівацца, каб лета прайшло без непрыемнасцей:

– Перад паездкай у лагер  абавязкова дзеці павінны прайсці медабследаванне. Для большай зручнасці ў дзіцячай паліклініцы з 11.00 да 14.00 працуе стаматолаг. 

У летні лагер абавязкова дайце галаўны ўбор, «сонечныя» акуляры (вочы дзяцей трэба берагчы ад ультрафіялетавых промняў). Павінен быць зменны абутак, цёплае адзенне. Нагадвайце дзецям адно з галоўных правіл – мыць рукі! А прадметы асабістай гігіены – расчоскі, мачалкі, зубныя шчоткі – гэта менавіта толькі для асабістага карыстання. Паколькі насякомыя гэтым летам вельмі агрэсіўныя, забяспечце дзяцей рэпелентамі.

Калі вы вырашылі наведаць лагер, вазьміце для дзяцей фрукты (абавязкова вымытыя), зефір, мармелад, пасцілу (у іх утрымліваюцца адсарбенты) ці халву (яна багатая кальцыем). Ні ў якім разе – мясныя стравы, пірожныя, торты… І, вядома, памятайце, што «кола» і чыпсы – не ежа для дзяцей. У лагерах кормяць добра і смачна, таму дадатковага харчавання прывозіць не трэба.

 

Летні адпачынак – цікава і карысна

Падчас «круглага стала» размова ішла і пра магчымасці цікава і займальна правесці час і для тых, хто не адпраўляецца ў падарожжа з бацькамі, загарадны лагер ці санаторый. Установы дадатковай адукацыі прапануюць самыя розныя мерапрыемствы для дзяцей. Працуюць гурткі, клубы, аб’яднанні па інтарэсах, арганізуюцца экскурсіі (расклад работы гурткоў устаноў адукацыі і культуры – у нумары «Слуцкага краю» за 7 чэрвеня 2013 года). Многа цікавага прапануе бібліятэчная сістэма як у горадзе, так і ў сельскай мясцовасці. Слуцкі філіял КУП «Мінаблкінавідэапракат» прадастаўляе магчымасць не толькі паглядзець кінафільмы, але і паўдзельнічаць у пазнавальна-забаўляльных праграмах.

Акрамя кругласутачных лагераў і дзённых пляцовак дзеці могуць аздаравіцца ў санаторыях і прафілакторыях. Такі адпачынак не з’яўляецца перашкодай для атрымання пуцёўкі з дзяржаўнай датацыяй у летні лагер, адзначыў Андрэй Іванавіч ЯНУК, галоўны спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Слуцкага раёна. Па пытаннях атрымання пуцёвак для санаторнага  аздараўлення можна звяртацца ў камісіі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні на прадпрыемствах або да спецыяліста ў кабінет №109 райвыканкама (тэлефон 2-27-85; падрабязная інфармацыя – у нумары «Слуцкага краю» за 7 чэрвеня 2013 года).

Установы адукацыі, культуры і іншыя зацікаўленыя структуры робяць усё магчымае, каб лета было для юных случчан здаровым, бяспечным, цікавым. Ад сябе ж дадам, што самая вялікая адказнасць за жыццё, здароўе, бяспеку дзяцей ляжыць на бацьках. Менавіта мы, мамы і таты, павінны заўсёды ведаць, дзе знаходзіцца дзіця, чым яно занята, навучыць яго правілам бяспечных паводзін, быць законапаслухмяным. Цікаўцеся жыццём сваіх дзяцей, падкажыце ім, дзе і чым карысным можна заняцца. Ды і самі пастарайцеся больш часу праводзіць разам з імі. Лета пройдзе цікава, а дзеці пачнуць новы навучальны год у школах здаровымі і памацнелымі.

Ірына Міргародава