«Жаданне – гэта мноства магчымасцей»

Государственное учреждение образования

«Слуцкий районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации»

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная Skip Navigation Links
 

 22.04.2024  «День Земли»

подробнее...

 

 20.04.2024  Закрытие районного фестиваля детских экологических клубов «Слуцкие соловушки»

подробнее...

 

 20.04.2024  Республиканский субботник 2024

подробнее...

 

 17.04.2024  Районный экологический флешмоб «Сохраним сон-траву в Беларуси»

подробнее...

 

 12.04.2024  Благотворительная акция «Сад надежды»

подробнее...

Контактная информация

223610
Минская обл.
г.Слуцк
ул.Пионерская д.3

8(01795) 4-74-88 (директор)
8(01795) 4-15-37
8(01795) 4-15-36

email: ckrir@uoslutsk.by

Схема проезда: карта

Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

 

Региональная газета «Слуцкі край»

«Жаданне – гэта мноства магчымасцей»

22.05.2015

Як часта любяць некаторыя паскардзіцца на жыццё, знайсці вінаватых у сваіх, здаецца ім, бедах, «паплакацца». Я раскажу вам пра чалавека, які пераадольвае наканаванае лёсам, ідзе наперад і не наракае, хоць кожны дзень яе жыцця – гэта барацьба. Знаёмцеся: мая гераіня Айгюн Гуліева (на здымку) – студэнтка І курса філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (завочнае аддзяленне).

Дзяўчына мэтанакіраваная, мужная, спагадлівая і чулая адначасова. Яна марыць звязаць свой лёс з кінематографам, ствараць сцэнарыі. З задавальненнем многа чытае, глядзіць кінафільмы, любіць вершы. Не ўяўляе, як бы жыла без сваёй любімай сям’і – мамы, таты, браціка, бабулі – надзейнай апоры і падтрымкі, а таксама без дзядзі і яго сям’і. Я ўпэўнена, яна ажыццявіць свае планы. І дыягназ «дзіцячы цэрэбральны параліч» не будзе перашкодай. Пэўна, хтосьці мог бы скарыстацца такім асаблівым сваім становішчам, але толькі не Айгюн. Яна не любіць, калі яе шкадуюць, і ўсяго дабіваецца дзякуючы свайму вялікаму жаданню, уменню працаваць і моцнай волі.  Пры паступленні ва ўніверсітэт здавала два экзамены і тэст па рускай мове. Падчас перадэкзаменацыйнай падрыхтоўкі наведвае і лекцыі, і практычныя заняткі, хоць пандусаў у корпусе няма і ліфт не заўсёды працуе.

Ёй падабаецца вучыцца, хоць бывае і цяжкавата. Айгюн лічыць сябе дастаткова адукаванай, а прыйшоўшы ва ўніверсітэт, гаворыць, разгубілася – столькі новага, зусім невядомага, быццам і не вучылася. «З усім разбярэшся, усё зразумееш», – падтрымала мама.  Да таго ж цудоўныя выкладчыкі, вельмі цікавыя людзі, стымулююць сваёй адукаванасцю – хочацца адпавядаць, зарэкамендаваць сябе ў час вучобы і на экзамене. Працэс, як кажуць, пайшоў. Пасябравала з дзяўчынай з групы, незразумелае разбіраюць разам. Айгюн вельмі патрабавальная да сябе і не хоча ніякай паблажкі. «Калі я хачу паказаць, што ведаю прадмет, я проста вазьму даведнікі, дапаможнікі і «падцягну» тое, чаго не ведаю, мне не трэба нейкага асаблівага стаўлення, – гаворыць дзяўчына. – Я вельмі хачу добра валодаць беларускай мовай. Яна такая лёгкая, прыгожая, меладычная. Зразумела гэта пасля прачытання рамана ў вершах «Родныя дзеці» Ніла Гілевіча, вершаў Леаніда Дранько-Майсюка, слухаючы песні беларускага гурта «J:Морс». Зараз чытаю Міхася Зарэцкага: мне вельмі спадабалася, як гучаць па-беларуску думкі галоўнага героя кінафільма «Нябачны край» па творы гэтага пісьменніка. Думаю пазнаёміцца не толькі са спадчынай класікаў, але і з сучаснымі беларускімі аўтарамі». 
Айгюн упэўнена, што сябры тым і цэнныя, што будуць побач, калі табе дрэнна.

Акрамя вучобы пэўны час у Айюгон «адбіраюць» сацыяльныя сеткі – там сябры. Але на філфаку столькі трэба прачытаць, што пазнанне пісьменніцкай творчасці адсоўвае ўсё іншае. Падчас дабрачыннага нон-стоп марафону Айгюн пазнаёмілася са спеваком Іванам Буслаем. Ён, даведаўшыся пра творчыя здольнасці дзяўчыны, пагаварыўшы з ёю,  выказаў надзею на супрацоўніцтва. Самакрытычная Айгюн расказвае, што пакуль не адважылася нешта напісаць для спевака: «Мне здаецца, што нічога годнага не атрымаецца». Увогуле яна не запісвае свае вершы, проста ўночы нараджаюцца паэтычныя мроі і застаюцца дзесьці ў душы, не на паперы… Апошнім часам натхняе дзяўчыну творчасць Уладзіміра Пугача і яго праектаў  «J:Морс» і «Нафта». Айгюн у захапленні ад тэкстаў песень і марыць пазнаёміцца з Уладзімірам, каб проста сказаць дзякуй. Дарэчы, яна абяцала запісаць і свае паэтычныя спробы. Думаю, будзе штосьці цікавае.

Зноў вяртаемся да творчасці іншых. Ёй падабаюцца вершы Асадава і Раждзественскага, пэтаў «сярэбранага веку», філасофскія творы. А вось пра вайну яна чытаць не можа – плача, востра адчуваючы ўсе людскія пакуты, прапускаючы праз сябе. Нядаўна яна ў «сацсетках» пазнаёмілася з дзяўчынай з Данецка, адчула роднасную душу. Прапанавала пераехаць у Беларусь, і, вядома ж, Гуліевы не пакінулі б яе сям’ю без увагі і дапамогі. Не павінна паміж сябрамі, ды і ўвогуле ў зносінах,  быць такога: пачакай, дружа, тваю праблему абмяркуем пазней. Трэба абавязкова знайсці хоць слова падтрымкі, абнадзеіць, можа выратаваць і пачуццё гумару. 
«Калі рабіць нешта, то на 100 працэнтаў,  – лічыць яна,  – «белых плям» быць не павінна. Хаця, вывучыць усё – жыцця не хопіць, але ж імкнуцца трэба, удасканальваць сябе».

Яшчэ адна мара рамантычнай Айгюн  – нарадзіцца і жыць у часы рыцараў, прыгожых пышных сукенак. Некаторыя са знаёмых з-за яе цягі да ўзвышанага і сур’ёзнасць так і лічаць – нарадзілася не ў тым стагоддзі. Яна і сцэнарый хацела б напісаць на гістарычную тэму або сямейную сагу, штосьці лірычнае. 
А пакуль Айгюн занята вучобай, ёй хочацца стаць прафесіяналам у выбранай галіне, дасканала ведаць мову. Яна ганарыцца «дзясяткай» па мовазнаўстве і прызнаецца, што прыемна было пачуць ад выкладчыка па антычнай літаратуры, атрымаўшы «восем» за адказ: «Добра, што ў Вас ёсць імкненне да ведаў». Зараз Айгюн больш стала надаваць увагі англійскай мове, каб глядзець кінафільмы ў арыгінале, не прапускае перадачы «Што? Дзе? Калі?» і нават выйграла з пытаннем пра сімвалы Каталоніі ў азербайджанскай версіі. 

Сваёй галоўнай якасцю Айгюн лічыць прамалінейнасць, няўменне гаварыць няпраўду. У яе бывае вельмі цяжка на душы, калі не можа дапамагчы чалавеку, калі яе блізкім дрэнна. Што дае сілы? Музыка, адказвае дзяўчына, а бывае – і добры анекдот. Дарэчы, падчас размовы мы многа жартуем, раз-пораз успамінаем пра фанетыку (яна часам спаць не дае, смяецца Айгюн),  таксама абмяркоўваем літаратуру, творчасць музычных гуртоў, гумарыстаў. З кім хацелася б пазнаёміцца са знакамітасцей, пытаю ў Айгюн. «Кожны, з кім зводзіць лёс, аказвае пэўны ўплыў на чалавека, – лічыць яна. – Мне здаецца, што няма больш цікавых людзей, чым тыя, у якіх няпросты лёс, якія імкнуліся да поспеху і дасягнулі свайго, нягледзячы на перашкоды ці неспрыяльныя абставіны. Такімі мне здаюцца людзі мастацтва, якія жывуць тым, што шчыра дораць радасць, станоўчыя эмоцыі  іншым. Таму хацела б сустрэцца з кінематаграфістамі, спевакамі, акрамя тых, што працуюць толькі для рэйтынгаў». 

Нічога не трэба баяцца, менш шукаць апраўданняў. «Жаданне – гэта мноства магчымасцей, а нежаданне – мноства прычын».
Мама ганарыцца сваёй Айгюн: дачка мэтанакіраваная, самастойная, вельмі адказная, яна не сумуе, нягледзячы на хваробу, з аптымізмам глядзіць у будучыню. А я вельмі рада, што пазнаёмілася з гэтай  шчырай дзяўчынай тонкай душы і адначасова – вельмі моцнай. «Я разумею, што нічога не трэба баяцца, – гаворыць Айгюн. – Калі нечага хочаш, менш трэба шукаць апраўданняў. Як пісаў Эдуард Асадаў,  жаданне – гэта мноства магчымасцей, а нежаданне – мноства прычын». Гэтым і кіруецца Айгюн Гуліева.

Ірына МІРГАРОДАВА.