Chim year has passed

Государственное учреждение образования

«Слуцкий районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации»

State educational institution

"Slutsk Regional Center for Correction and Development Education and Rehabilitation"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Menu

Main page Skip Navigation Links
 

 22.04.2024  «День Земли»

подробнее...

 

 20.04.2024  Закрытие районного фестиваля детских экологических клубов «Слуцкие соловушки»

подробнее...

 

 20.04.2024  Республиканский субботник 2024

подробнее...

 

 17.04.2024  Районный экологический флешмоб «Сохраним сон-траву в Беларуси»

подробнее...

 

 12.04.2024  Благотворительная акция «Сад надежды»

подробнее...

Contact Information

223610
Minsk region
Slutsk
Pionerskaya street, 3

8(01795) 4-74-88 (director)
8(01795) 4-15-37
8(01795) 4-15-36

email: ckroir.slutsk@mail.ru

Driving directions: карта

Statistics of visits

Яндекс.Метрика

 

Региональная газета «Слуцкі край»

Чым год мінулы стаў адметны

31.12.2014

«Слуцкі край» паведамляў пра перамогу Слуцкага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў першым рэспубліканскім конкурсе «Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыі». Калектыў цэнтра адзначаны дыпломам першай ступені, атрымаў сімвал конкурсу – шкляную выяву бусліка, а ў падарунак – ноўтбук.

Пра ўдзел у конкурсе расказала дырэктар цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Інэса Міхайлаўна ПАНАМАРОВА:

– Конкурс у рэспубліцы праводзіўся ўпершыню, таму перамога для нашага калектыву прыемная і адметная. У першым этапе прымалі ўдзел 23 цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Мінскай вобласці. Мы перамаглі, нас вылучылі для ўдзелу ў другім этапе: на ім былі прадстаўлены сем устаноў. У тройцы мацнейшых выйшлі ў фінал: нашымі канкурэнтамі былі ЦКРНіР Партызанскага раёна горада Мінска і Гомельскага абласнога ЦКРНіР (дарэчы, у Беларусі дзейнічае 141 ЦКРНіР). Абараняць праект «Адукацыйная прастора – тэрыторыя талерантнасці» і пераход да новай ступені – «Горад роўных магчымасцей» нам дапамагалі 54 удзельнікі: выхаванцы цэнтра дзіцячай творчасці, валанцёры, прадстаўнікі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, Маладзёжнага парламента, навучэнцы медыцынскага каледжа, сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, вучні СШ №13 горада Слуцка (гэта, дарэчы, наша апорная ўстанова) – згуртаваліся не толькі выхаванцы нашага цэнтра, але і дзеці, якія займаюцца па агульнаадукацыйнай школьнай праграме. Мы паказалі цеснае ўзаемадзеянне асобых дзяцей з іх здаровымі аднагодкамі. Нашу прадстаўнічасць і шматлікасць адзначылі члены журы. Нам уручылі дыплом І ступені ў намінацыі «Лепшы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі».

Перамога прыемная, але гэта – не самамэта. Наш праект накіраваны на тое, каб кожнае дзіця з асаблівасцямі развіцця адчувала сябе камфортна і ўтульна, было роўным сярод роўных у грамадстве. Дзеля гэтага і працуем. А таму ўзаемадзейнічаем з сем’ямі, бо менавіта сям’я – сімвал любві, узаемаразумення, падтрымкі і носьбіт самых галоўных каштоўнасцей у жыцці кожнага чалавека.

Падчас конкурсу праверылі, як умеем вырашаць канфліктныя сітуацыі з педагогамі, бацькамі, дзецьмі. Як мы разам іх пераадольвалі, вучыліся процістаяць непаразуменням. Як дапамагае ў гэтым інтэрактыўны форум-тэатр (мы мадэліравалі сітуацыі і знаходзілі выйсце з кожнай), мы і прадэманстравалі гэта падчас абароны праекта. Дзейнічаюць акцыі – напрыклад, ужо добра вядомая акцыя дабра і міласэрнасці «Семь дорожек радуги», аздараўленчыя праграмы, у прыватнасці, загарадная змена ў лагеры «Зенітчык», культурна-забаўляльныя праекты, удзельнічаюць у якіх сем’ямі. Адзін з важных кірункаў – пашырэнне інфармацыйнага поля, мы супрацоўнічаем са сродкамі масавай інфармацыі, у ліку якіх – газета «Слуцкі край», радыёпраграма «Весткі Случчыны», тэлепраграма «Слуцк ТВ»: пашыраюцца веды грамадскасці, фарміруюцца  талерантныя адносіны да асобых дзяцей, ствараюцца адпаведныя ўмовы, каб яны адчувалі любоў і клопат, мелі роўныя магчымасці з іншымі дзецьмі для самарэалізацыі, удзелу ў грамадскіх працэсах.

Вялікая ўдзячнасць усім, хто падтрымлівае цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, спрыяе развіццю дзейнасці: заўсёды з увагай да патрэб установы ставіцца кіраўніцтва Слуцкага райвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, далучаюцца ўстановы адукацыі, медыцыны, прадпрыемствы і арганізацыі Случчыны. Шчыра дзякуем усім за адкрытасць, шчырасць і дабрыню, жадаем у новым годзе здароўя, дасягнення новых вышынь у дзейнасці, поспехаў і ўдачы.