Свет сям’і – тэрыторыя здароўя

Государственное учреждение образования

«Слуцкий районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации»

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Слуцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі»

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Галоуная Skip Navigation Links
 

 12.04.2024  Благотворительная акция «Сад надежды»

подробнее...

 

 11.04.2024  Круглый стол «Психологические аспекты в работе с детьми с РАС»

подробнее...

 

 08.04.2024  Неделя усиления профилактики электротравматизма при рыбной ловле в охранных зонах воздушных линий электропередачи

подробнее...

 

 02.04.2024  Акция «Зажги синим»

подробнее...

 

 31.03.2024  Акция «Сдай батарейку - спаси природу!»

подробнее...

Кантактная інфармацыя

223610
Мінская вобл.
г.Слуцк
ул.Пионерская д.3

8(01795) 4-74-88 (дырэктар)
8(01795) 4-15-37
8(01795) 4-15-36

email: ckroir.slutsk@mail.ru

Схема праезду: карта

Cтатыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

Региональная газета «Слуцкі край»

Свет сям’і – тэрыторыя здароўя

26.04.2016

На бацькоўскі сход 16 красавіка сабраліся каля 18 тысяч чалавек у Мінскай вобласці

Абмяркоўвалі пытанні ўзаемадзеяння сям’і і ўстановы адукацыі ў выхаванні здаровага пакалення. Больш за 1000 бацькоў, педагогаў, вучняў, прадстаўнікоў устаноў аховы здароўя, праваахоўных органаў, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, Беларускай праваслаўнай царквы і іншых зацікаўленых структур укючыліся ў работу па тэме «Здаровая сям’я – аснова грамадства і дзяржавы» ў Слуцкім раёне.

Абараніць і падтрымаць
Тэма здароўя дзяцей асабліва  актуальная сёння. Як адзначыла падчас адкрыцця бацькоўскага сходу дырэктар абласнога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Ніна Канстанцінаўна Віктароўская, за 2015 год узровень захворванняў дзяцей узрос на 4,4%, а першасных захворванняў – на 7,1%. І пагаршэнне здароўя дзяцей праблема не толькі медыкаў, гэта і педагагічная праблема. Дзеці, моладзь адна з найбольш уразлівых груп. Часта яны паводзяць сябе безадказна, рызыкоўна. У Мінскай вобласці  больш за 2 тысячы падлеткаў стаяць на ўліку ў інспекцыях па справах непаўналетніх (у Слуцкім раёне – 112), каля дзвюх тысяч – на ўліку ў нарколагаў (у Слуцкім раёне – 146). 56 непаўналетніх з прыкметамі наркатычнага ап’янення выявілі за 2015 год педагогі і ўжо 7 чалавек – з пачатку 2016-га. Падлеткі ў стане алкагольнага ап’янення ўчынілі ў гэтым годзе 14 злачынстваў. Усе гэтыя лічбы маюць тэндэнцыю да росту.

Задача дарослых – абараніць дзяцей, захаваць і ўмацоўваць іх здароўе, знізіць рызыкі, аб’яднаўшы намаганні і рэсурсы. А галоўнае ў гэтым – прыклад бацькоў, менавіта яны ў першую чаргу павінны навучыць дзяцей цаніць здароўе, адказна адносіцца і ўмацоўваць яго, прытрымлівацца здаровага ладу жыцця.

За здароўем – разам!
На шасці пляцоўках ва ўстановах адукацыі Слуцка педагогі дзяліліся вопытам сумеснай работы з сем’ямі. На выстаўцы «Свет сям’і: тэрыторыя здароўя» каля цэнтра дзіцячай творчасці можна было атрымаць кансультацыю псіхолага, медыка, набыць спецыяльную літаратуру, навучыцца цікавым спосабам стварэння прыгожых малюнкаў, пазнаёміцца з творчасцю навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі. На пляцоўцы «Бяспечнае дзяцінства» дэманстравалі тэхніку і спецсродкі супрацоўнікі аддзела ДАІ слуцкай міліцыі і райаддзела па надзвычайных сітуацыях, байцы маладзёжнага атрада аховы правапарадку з сельскагаспадарчага ліцэя праводзілі конкурсы, раздавалі флаеры.

Традыцыі сям’і як фактар фарміравання здароўя дзіцяці разглядалі ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці «Сонейка».  Там працавалі майстэрні зносін «Хобі-лэнд», «Неўгамон», «Сямейны карагод».

У сярэдняй школе №13 пад дэвізам «Школа, сям’я, соцыум: умацоўваем здароўе разам!» прайшлі флэш-акцыя «Мы за здаровы лад жыцця», сустрэчы са спецыялістамі Слуцкай ЦРБ, аддзялення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі, аддзела ДАІ аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, форум-тэатр.

У Слуцкім дзяржаўным каледжы прайшлі майстар-класы па здаровым харчаванні, спартыўныя мерапрыемствы. На пляцоўках сацыяльна-педагагічнага цэнтра гаварылі пра сямейныя адносіны і псіхалагічны камфорт дзіцяці.

У цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі правялі «круглы стол» для бацькоў, а разам з валанцёрамі Слуцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя кулінарылі, займаліся дэкаратыўна-прыкладной творчасцю, а потым усе разам паспыталі фітачаі і прыгатаваныя на майстар-класе стравы.

Неабходна прымаць меры 
Упэўнена, ніхто не пашкадаваў, што правёў суботні дзень на гэтым бацькоўскім сходзе. Многа карыснага, цікавага даведаліся бацькі, у тым ліку, як і чым заняць дзяцей у вольны час, як наладзіць кантакт з падлеткам. А вось некаторая інфармацыя з выступлення начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Андрэя Васільевіча Нядзелькі прымусіла задумацца. Вынікі праведзенага сярод слуцкіх школьнікаў апытання паказалі, што ў дзяцей старэйшага і сярэдняга ўзросту не ў поўнай ступені сфарміравана актыўнасць па самазахаванні. 14% старшакласнікаў часта знаходзяцца ў стрэсавым стане, сярод малодшых школьнікаў такіх 12,8%. Кожны пяты старшакласнік не выконвае рэжым дня. Толькі каля 19% праводзяць за камп’ютарам і 27% за праглядам тэлевізара не больш дзвюх гадзін у дзень. 0,3% малодшых школьнікаў ужо «знаёмыя» з цыгарэтамі, 10% апытаных старшакласнікаў кураць з рознай частатой. Калі-нікалі ўжываюць алкаголь 40,4% рэспандэнтаў сярод старшакласнікаў. Суцяшае толькі, што больш за 80% апытаных лічаць неабходным адмовіцца ад гэтага, пазбавіцца ад шкодных звычак.

Клапаціцца трэба не толькі пра фізічнае, але  і пра духоўна-маральнае здароўе дзяцей. Сям’я, дом павінны быць зонай псіхалагічнага камфорту для непаўналетняга, месцам, дзе ён навучыцца берагчы, умацоўваць сваё здароўе, навучыцца культуры ўзаемаадносін, дзе яго зразумеюць і падтрымаюць. Аснова здаровага будучага закладваецца ў сям’і.

Бацькі, чые дзеці дасягнулі поспехаў у абласных, рэспубліканскіх прадметных алімпіядах, канферэнцыях, творчых конкурсах, спартыўных спаборніцтвах, адзначаны Падзякамі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Прыняты звод правіл здаровай сям’і Міншчыны.

В здоровой семье царят здравый смысл, солидарность, согласованность, ответственность и одновременно уважение к суверенитету и интересам каждого.

В здоровой семье действует принцип: как можно меньше поводов для беспокойства и как можно больше поводов для радости!

В здоровой семье видят проблемную ситуацию, совместно стремятся к ее разрешению; делятся с ребенком планами семьи, открыто обсуждают проблемы; устанавливают равенство позиций в общении с ребенком.

В здоровой семье умеют признавать свои ошибки и просить прощения.

В здоровой семье постоянно проявляют заботу друг о друге – в любой ситуации каждый должен знать, что ему есть на кого опереться.

В здоровой семье не стесняются обратиться за помощью и поддержкой к специалистам в решении проблем.

В здоровой семье новый день начинается с улыбки и утренней разминки.

В здоровой семье правильно питаются, ведут активный образ жизни, соблюдают  правила гигиены, режим труда и отдыха, не имеют вредных привычек.

Здоровая семья не является рабом телевидения и интернета, но всегда находит время для общения с природой и друг с другом.

Здоровая семья использует национальные культурные традиции в целях воспитания у детей потребности в ведении здорового образа жизни.

Личный пример вести здоровый образ жизни  – лучше всякой морали.

Здоровая семья – это семья, которая ведет здоровый образ жизни, в которой присутствуют здоровый психологический климат, духовная культура, материальный достаток и в которой живет любовь.

Ірына МІРГАРАДАВА.