Канцэрт-акцыя «У кожным дзіцяці - Сонца!»

Государственное учреждение образования

«Слуцкий районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации»

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Слуцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі»

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Галоуная Skip Navigation Links
 

 12.04.2024  Благотворительная акция «Сад надежды»

подробнее...

 

 11.04.2024  Круглый стол «Психологические аспекты в работе с детьми с РАС»

подробнее...

 

 08.04.2024  Неделя усиления профилактики электротравматизма при рыбной ловле в охранных зонах воздушных линий электропередачи

подробнее...

 

 02.04.2024  Акция «Зажги синим»

подробнее...

 

 31.03.2024  Акция «Сдай батарейку - спаси природу!»

подробнее...

Кантактная інфармацыя

223610
Мінская вобл.
г.Слуцк
ул.Пионерская д.3

8(01795) 4-74-88 (дырэктар)
8(01795) 4-15-37
8(01795) 4-15-36

email: ckroir.slutsk@mail.ru

Схема праезду: карта

Cтатыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

Региональная газета «Слуцкі край»

Концерт-акция «В каждом ребенке – Солнце!», приуроченный к всемирному Дню человека с синдромом Дауна, прошел 22 марта в молодежном центре

23.03.2018

Слуцк – горад роўных магчымасцей, і гэта пацверджана ў тым ліку і цудоўным канцэртам «У кожным дзіцяці – сонца!», якім завяршыўся тыдзень, прысвечаны людзям з сіндромам Дауна (дзень «сонечных» людзей адзначаюць 21 сакавіка).

У маладзёжным цэнтры віталі дзетак з абмежаванымі магчымасцямі і іх бацькоў, а таксама тых, хто з адкрытым сэрцам падтрымлівае іх.

Канцэртныя нумары выканалі выхаванцы цэнтра карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, вучні інтэгрыраваных класаў СШ №13, а таксама прынялі ўдзел у акцыі  вучні СШ №№5, 6, 8, 10 імя С.Ф. Рубанава, 11, 13, Бокшыцкай СШ, гімназіі №1, валанцёрскі атрад «Ровесники» Слуцкага сельгасліцэя.

Дзеці з абмежаванымі магчымасцямі таленавітыя, здольныя, дасягаюць многага, трэба толькі іх прыняць, любіць і дапамагаць ім і іх бацькам. Вялікую работу ў гэтым кірунку ажыццяўляюць супрацоўнікі цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Яны дапамагаюць бацькам, у якіх нараджаюцца асобыя дзеці, не разгубіцца, не закрыцца ад свету, а быць шчаслівымі бацькамі, радавацца поспехам сваіх дзетак. За гэта дзякавала Вольга Пятроўна Караневіч, мама «сонечнай» дзяўчынкі Надзі. 

Педагогі інтэгрыраваных класаў, спецыялісты тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і проста нераўнадушныя случчане таксама дапамагаюць асобым дзецям, дзецям з абмежаванымі магчымасцямі сацыялізавацца, знайсці сябе. Яны займаюцца ў мастацкай школе, спяваюць, танцуюць, наведваюць тэатральныя студыі, некаторыя займаюцца спортам.  І так прыемна бачыць, як з кожным годам таленты гэтых дзетак раскрываюцца, поспехі множацца. 

Дырэктар ЦКРНіР Інэса Міхайлаўна Панамарова падзякавала ўсім, хто дапамагае ў рабоце цэнтра, добрым, спагадлі вым людзям. 

Ірына ВЕЧАР.