Узнагароды знайшлі сваіх герояў

Государственное учреждение образования

«Слуцкий районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации»

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Слуцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі»

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Галоуная Skip Navigation Links
 

 19.06.2026  Экскурсия в зоопарк "ДоРеНи"

подробнее...

 

 18.06.2026  Познавательно-игровое мероприятие "Здоровый образ жизни со Смешариками"

подробнее...

 

 17.06.2026  Образовательно-игровое мероприятие "Урок безопасности"

подробнее...

 

 16.06.2026  Научно-развлекательное мероприятие "Миша, Маша и секретная лаборатория"

подробнее...

 

 15.06.2026  Музыкальное мероприятие "Веселые летние деньки"

подробнее...

Кантактная інфармацыя

223610
Мінская вобл.
г.Слуцк
ул.Пионерская д.3

8(01795) 4-74-88 (дырэктар)
8(01795) 4-15-37
8(01795) 4-15-36

email: ckroir.slutsk@mail.ru

Схема праезду: карта

Cтатыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

«Настаўніцкая   газета»

Узнагароды знайшлі сваіх герояў

13.02.2014

У рамках пасяджэння калегіі Міністэрства адукацыі адбылося ўзнагароджанне лепшых работнікаў адукацыі па выніках мінулага года.

“У сістэме працуе больш за чатырыста дваццаць тысяч людзей, — адзначыў міністр адукацыі Сяргей Аляксандравіч Маскевіч. — І многія з іх заслугоўваюць узнагароды. Я хацеў бы павіншаваць усіх, хто атрымаў яе сёння, пажадаць ім поспехаў і здароўя. Думаю, што наступны год абавязкова прынясе нам нямала новых перамог і новых намінантаў. Яшчэ раз вялікі дзякуй за вашу работу!”
У намінацыі “За забеспячэнне якаснай спецыяльнай адукацыі і развіццё патэнцыялу дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця” Ганаровую грамату Міністэрства адукацыі атрымаў Слуцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.

“Думаю, наш калектыў атрымаў гэтую ўзнагароду нездарма, — падзялілася меркаваннем дырэктар цэнтра Інеса Міхайлаўна Панамарова. — За ёй стаіць і перамога нашых выхаванцаў на апошнім Рэспубліканскім фестывалі мастацкай творчасці “Вясёлкавы карагод”, і, канечне, перамога аўтарскага калектыву нашага цэнтра ў V Рэспубліканскім конкурсе “Сучасныя тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі”. Мы зацікаўлены ў развіцці тэмы талерантных адносін да дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з боку грамадства. Педагог-псіхолаг цэнтра Ала Юр’еўна Капская, педагог-псіхолаг Нэлі Міхайлаўна Лебедзь і сацыяльны педагог Іна Іванаўна Лукашэвіч прапанавалі такую цікавую форму работы, як форум-тэатр. Яна разлічана на самую шырокую мэтавую аўдыторыю: бацькоў, педагогаў, здаровых равеснікаў нашых асаблівых дзетак. Усе разам яны праігрываюць тыя праблемныя сітуацыі, з якімі сутыкаюцца выхаванцы ў штодзённым жыцці, і разам спрабуюць знайсці іх вырашэнне. Мы робім усё для таго, каб стварыць здаровую атмасферу ў сваім асобна ўзятым раёне. І нам многае ўдаецца пры падтрымцы начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Івана Антонавіча Дзермана. Думаецца, кожны патрэбен на тым месцы, дзе ён жыве і працуе. Мы рады прывезці ўзнагароду ў Слуцкі раён”.

Наталля АЛЁХІНА.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА