«Натхненне года-2016». Невідушчы спявак Данік Савеня са Слуцка стаў лаўрэатам конкурсу ў Маладзечне

Государственное учреждение образования

«Слуцкий районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации»

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная Skip Navigation Links
 

 02.12.2021  Итоги  конкурса   на лучшую сувенирную работу среди  педагогических работников

подробнее...

 

 01.12.2021  Письма Дедушке Морозу

подробнее...

 

 29.11.2021  Районная выставка  декоративно-прикладного творчества и изобразительного  искусства «Я и окружающий мир»

подробнее...

 

 23.11.2021  Итоги районного фестиваля творчества детей–инвалидов «Зажги свою звезду»

подробнее...

 

 22.11.2021  «Бытовые отходы»

подробнее...

Контактная информация

223610
Минская обл.
г.Слуцк
ул.Пионерская д.3

8(01795) 4-74-88 (директор)
8(01795) 4-15-37
8(01795) 4-15-36

email: ckroir@slutskedu.unibel.by

ckroir.slutsk@mail.ru

Схема проезда: карта

Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 Региональная газета «Инфо-курьер»

«Натхненне года-2016». Невідушчы спявак Данік Савеня са Слуцка стаў лаўрэатам конкурсу ў Маладзечне

20.01.2017

Рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Аляксандр Манцэвіч уручае Даніку Савеню сертыфікат і падарункі. Зоя Хруцкая

Выдаць сольны альбом, быць знакамітым і спадабацца дзяўчынцы Каці. А дакладней, выдаць альбом і быць знакамітым, каб спадабацца дзяўчынцы Каці.

Пра гэтыя і іншыя свае мары расказаў карэспандэнтам «Рэгіянальнай газеты» (Маладзечна) таленавіты невідушчы хлопчык Данііл Савеня. Па выбары рэдакцыі ён стаў пераможцам конкурсу «Асоба года» ў намінацыі «Натхненне года». Конкурс праводзіўся выданнем напрыканцы мінулага года.

Галоўны рэдактар газеты Аляксандр Манцэвіч уручыў хлопчыку сертыфікат і падарункі.

Даніку 12 год. Ён вучыцца ў 6 класе Маладзечанскай школы-інтэрната № 2 для дзяцей з праблемамі зроку. Нарадзіўся хлопчык у Слуцку. Тут і цяпер жыве яго сям’я: мама, тата і васьмігадовая сястрычка Аляксандра.

Данік Савеня.Зоя Хруцкая

— Пра галасаванне на сайце мы даведаліся, калі яно ішло ўжо пяць дзён, — расказала Анжэла Савенямама Даніка. — Але калі я даведалася, то пачала актыўную дзейнасць: размяшчала інфармацыю ў суполках у інтэрнэце, расказвала ўсім сваім сябрам. За Даніка галасавала нават жанчына-дэпутат са Слуцка.

У Маладзечне пра Даніка ведаюць больш, чым у родным горадзе

Анжэла прызналася, што хоць і не жыве ў нашым рэгіёне, чытае газету і інфармацыю на сайце. У «Рэгіянальнай газеце», заўважыла мама, можна знайсці навіны пра Даніка. Ды і ў Маладзечне яго ўжо больш ведаць, чым у родным Слуцку.

Гэта і не дзіўна. Бо ў Маладзечне хлопчык з першага класа.

Калі прыехалі першы раз на лінейку, успамінае мама, Данік адразу сабе «жонку» знайшоў сярод дзяўчынак-вучаніц. Хлопчык ён актыўны, любіць зносіны.

— У першым класе без бацькоў сумаваў, — далучаецца да размовы Данік. — Але цяпер у школе ў Маладзечне куды весялей, чым дома. У Слуцку сям’я і ноўтбук, а ў школе мерапрыемствы, сябры, музыка.

Упершыню на сур’ёзнай сцэне Данік стаў спяваць з пяцігадовага ўзросту. Талент, хутчэй за ўсё, з сям’і. Добры голас мае тата Даніка, а мамін брат нават меў свой музычны гурт. Сястра Даніка Саша таксама спявае, іграе на віяланчэлі.

— Я раіў маме аддаць Сашу на фартэпіяна. Лічу, што гэта больш патрэбны інструмент, — дзеліцца Данік. — Але Саша сама абрала віяланчэль.

На вялікай сцэне дуэтам з сястрой Данік ніколі не спяваў, а вось у машыне часта, расказала мама.

Што натхняе хлопчыка, які стаў натхненнем года

Хлопчык займаецца музыкай у інтэрнаце. Практычна ні адно мерапрыемства не абыходзіцца без яго песень. Ад верасня спявае ў студыі кампазітара Алены Атрашкевіч у маладзечанскім Палацы культуры. Ужо пяты год ходзіць у музычную школу па класе фартэпіяна, умее іграць на сінтэзатары.

Па словах Даніка, яго натхняе падтрымка блізкіх і гледачоў у час выступлення. Усведамленне таго, што на яго глядзіць дырэктар школы і музычны кіраўнік. Тады, кажа хлопчык, хочацца спяваць для сябе і для радасці людзей. Ды і музыка сама па сабе натхняе.

Фота: Зоя Хруцкая

Цяпер Данік актыўна перапісваецца з сябрамі «УКантакце», з’яўляецца адміністратарам некаторых інтэрнэт-парталаў.

Хлопчыку падабаецца беларуская мова, але не на ўроках, а ў жывым маўленні. Беларускую мову трэба ведаць, упэўнены Данік.

— У маім характары ёсць не вельмі добрая рыса — лянота, — самакрытычна прызнаўся хлопчык.

Ён не любіць чытаць, але вельмі любіць слухаць творы беларускіх аўтараў. Некалькі ўрокаў у школе шасцікласнікі працавалі з творам «Лебядзіны скіт» Уладзіміра Караткевіча. За гэты час, кажа Данік, твор вельмі спадабаўся яму. З апошніх праслуханых аўдыёкніг запомніўся «Знак бяды» Васіля Быкава. Слухае ён і радыёспектаклі. Прызнаўся, што вельмі раздражняе, калі сур’ёзная радыёпраграма раптам перапыняецца песняй, ды яшчэ не самай лепшай.

Не люблю спяваць дзіцячыя песні, бо не лічу сябе дзіцем

А якія ж песні падабаюцца юнаму спеваку? І ці прыходзілася спяваць тое, што зусім не па душы?

Даніку блізкая творчасць латвійскага спевака Інтарса Бусуліса. Хлопчык вельмі ганарыцца, што змог праспяваць з ім у дуэце. Яшчэ адзін кумір — Макс Корж. З ім разам Данік таксама марыць спяваць. З музычных накірункаў хлопчыка натхняюць і захапляюць рэп і хіп-хоп.

— Некаторыя лічаць, што хіп-хоп і эстрада — несумяшчальныя. А я ўпэўнены, што іх можна сумясціць і некалі зраблю гэта, — перакананы Данік.

Пэўны час Даніку падабаўся спявак Вітас. Але калі хлопчык пачуў, як Вітас спявае без фанаграмы, то вельмі расчараваўся ў ім.

Песні, якія не падабаюцца, часам спяваць даводзілася, прызнаўся Данік. Але спяваў таму, што меў добрыя адносіны з музычным кіраўніком у інтэрнаце і не хацеў іх псаваць.

Цяпер хлопчык з неахвотай спявае дзіцячыя песні. Кажа, некаторыя не разумеюць, чаму ён не спявае песні для дзяцей, калі сам дзіця. Данік пярэчыць, што ён сам сябе дзіцем не адчувае і не лічыць.

На пытанне, ці маюць мама і Данік нейкія праблемы з-за таго, што ён невідушчы, нашы госці аднагалосна адказалі «не».

Фота: Зоя Хруцкая

На мерапрыемствы, па горадзе, у музычную школу, у Палац культуры Данік заўсёды ходзіць з педагогам. Магчыма, думае мама, былі б праблемы, каб ён хадзіў усюды самастойна.

Але ў Даніка свая думка на гэты конт. Хлопчык прызнаўся, што яго раздражняе, калі яго водзяць за руку:

— Людзі думаюць чамусьці, што я не магу ісці сам, але я вельмі добра арыентуюся навобмацак не толькі ў школе, а нават у горадзе і на стадыёне.

Мама, што танней: вадзіць мяне па чужых студыях ці мець сваю

Такое пытанне Анжэла нядаўна пачула ад сына.

Адна з мар Даніка — мець уласную студыю. І пэўныя работы ў гэтым накірунку ўжо вядуцца. Па кватэры, па словах мамы, кіламетры правадоў і завешаныя коўдрамі куты, дзе запісваецца песня.

Данік хоча навучыцца рабіць фанаграмы да песень, пісаць музыку і словы. Марыць пра выданне ўласнага сольнага альбома. І ўсё ж пры тым, што ўсё яго жыццё звязанае з музыкай, хлопчык не збіраецца рабіць яе асноўнай працай.

Анжэла Савеня, мама Даніка: пра сына ў Маладзечне ведаюць больш, чым у родным Слуцку.Зоя Хруцкая

З урокаў у школе Данік любіць фізкультуру і інфарматыку. І калі матэматыку ён крыху падцягне, можна будзе звязаць жыццё з праграмаваннем.

На думку Даніка, невідушчыя людзі могуць праявіць сябе ў многіх галінах. Напрыклад, у камп’ютарных справах, у ручной працы. Сяброўка Даніка Таццяна, якая летась скончыла школу-інтэрнат, вучыцца на масажыста. Ёсць праца, дзе не трэба вочы, кажа Данік. Напрыклад, адказы на тэлефонныя званкі і зноў жа музыка.

Мары пра знакамітасць і дзяўчынку Кацю

Оставьте комментарий

— Я мару стаць вядомым чалавекам. А яшчэ пра тое, каб адна дзяўчынка на мяне паглядзела. Яна можа бачыць мяне. Звычайна я смелы і рашучы. Магу пастаяць за сябе, хоць і не бачу праціўніка. Да апошняга стаю за праўду. Нават бацькам і настаўнікам заўсёды кажу, калі я не згодны з імі. Але калі са мной побач Каця, я не такі смелы. Я быў вельмі шчаслівы, калі яна адказала мне «Укантакце».

Неяк быў і такі выпадак: мы хадзілі на мерапрыемства ў бібліятэку «Верасок», і Каця сказала мне «прывітанне!», а я нават не ведаў, што адказаць.

У сацыяльных сетках я сябрую з псіхолагам. Ён кажа, што мая выйгрышная карта — тое, што я спяваю. Раіць паспрабаваць мне напісаць такую песню, каб, пачуўшы яе, гэтая дзяўчынка сама захацела быць побач са мной. І такая песня абавязкова з’явіцца, мы з сябрам Віцьком ужо пачалі пісаць яе.