Волонтеры навестили центр коррекцио- развивающего обучения и реабилитации

Государственное учреждение образования

«Слуцкий районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации»

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная Skip Navigation Links
 

 12.04.2024  Благотворительная акция «Сад надежды»

подробнее...

 

 11.04.2024  Круглый стол «Психологические аспекты в работе с детьми с РАС»

подробнее...

 

 08.04.2024  Неделя усиления профилактики электротравматизма при рыбной ловле в охранных зонах воздушных линий электропередачи

подробнее...

 

 02.04.2024  Акция «Зажги синим»

подробнее...

 

 31.03.2024  Акция «Сдай батарейку - спаси природу!»

подробнее...

Контактная информация

223610
Минская обл.
г.Слуцк
ул.Пионерская д.3

8(01795) 4-74-88 (директор)
8(01795) 4-15-37
8(01795) 4-15-36

email: ckrir@uoslutsk.by

Схема проезда: карта

Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

 

Региональная газета «Слуцкі край»

Волонтеры навестили центр коррекцио- развивающего
обучения и реабилитации

24.04.2015

Валанцёрскі рух – справа высакародная. Людзі з адкрытымі сэрцамі заўсёды гатовы прыйсці на  дапамогу, сваімі справамі падтрымліваюць і распаўсюджваюць ідэі дабра і міласэрнасці.

22 красавіка валанцёры Слуцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя наведалі выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і разам з імі правялі эколага-патрыятычную акцыю. Напомнім, што ў 2015 годзе ЦКРНіР ажыццяўляе праект «Горад роўных магчымасцей»,  да якога далучаюцца не толькі навучальныя ўстановы раёна, але і могуць удзельнічаць усе нераўнадушныя случчане.

– Праект накіраваны на павышэнне культуры талерантных паводзін у грамадзян, стварэнне пазітыўнага вобраза чалавека з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, – падкрэслівае дырэктар ЦКРНіР Інэса Міхайлаўна Панамарова. – Праз сумесную дзейнасць са здаровымі аднагодкамі нашы выхаванцы атрымліваюць навыкі ўзаемадзеяння ў соцыуме, маюць магчымасць развіваць свае здольнасці.

Валанцёры і выхаванцы цэнтра – добрыя сябры, яны пастаянна супрацоўнічаюць, рэалізуюць сумесныя праекты. На гэты раз навучэнцы заняліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі ЦКРНіР, аформілі клумбы. Дрэўцы пасадзілі ў гонар 70-й гадавіны Вялікай Перамогі. А ў творчай майстэрні кіпела работа па падрыхтоўцы да Свята працы: сімвал міру – галубоў – рабілі з паперы разам з педагогамі.

Візіт валанцёраў працягваўся цудоўным канцэртам, артыстаў прымалі з цеплынёю і радасцю, як, дарэчы, і заўсёды. Завяршылі акцыю чаяпіццем. Навучэнцы ліцэя  частавалі выхаванцаў цэнтра сваёй смачнай выпечкай.

– Падобныя  акцыі, сустрэчы вельмі карысныя і неабходныя як дзецям з ЦКРНіР, так і нашым навучэнцам, – адзначыла намеснік дырэктара сельскагаспадарчага ліцэя па выхаваўчай рабоце Ларыса Іванаўна Данілоўская. – Яны разам вучацца беражлівым адносінам да наваколля, маюць магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці, падзяліцца добрым настроем.

– Калі ты аддаеш часцінку сваёй душы іншаму, то атрымліваеш нашмат больш. Мы разумеем гэта, – падтрымлівае  навучэнка ліцэя Настасся Бародзька.  – Прыемна будзе дзецям улетку адпачываць у прыгожым двары цэнтра, а нам – усведамляць, што і мы паўдзельнічалі ў добрай справе.

– А для мяне важна, што мы пасадзілі дрэўцы як сімвал памяці пра подзвіг народа ў час Вялікай Айчыннай вайны, – далучаецца да размовы ліцэістка Крысціна Жук. – Няма ў Беларусі сям’і, якую б не закранула вайна. Пра гэта павінны памятаць усе.

Выхаванцы і педагогі ЦКРНіР з удзячнасцю прымаюць гасцей. Яны самі ініцыіруюць і ахвотна далучаюцца да цікавых спраў.

– Нашы дзеці могуць усё, што і іх здаровыя аднагодкі. Трэба толькі даць ім магчымасць, падтрымаць, дапамагчы, – гаворыць  педагог сацыяльны Іна Іванаўна Лукашэвіч. – Яны ўдзельнічаюць у конкурсах, спартландыях, рыхтуюць сувеніры да свят, з задавальненнем спяваюць, танцуюць,  умеюць і ежу прыгатаваць. І такія акцыі, як сённяшняя, даюць ім магчымасць адчуваць сябе ўпэўнена.

Ірына МІРГАРОДАВА.