Creative maisternya

State educational institution

"Slutsk Regional Center for Correction and Development Education and Rehabilitation"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Menu

Main page Skip Navigation Links
 

 18.01.2022  «Баба-Яга и ее приятель Тигр»

подробнее...

 

 14.01.2022  Рождественские поздравления от Слуцкого ГДМ

подробнее...

 

 14.01.2022  Акция «Наши дети»

подробнее...

 

 14.01.2022  Мероприятие «Птицы зимой»

подробнее...

 

 13.01.2022  Колядки

подробнее...

Contact Information

223610
Minsk region
Slutsk
Pionerskaya street, 3

8(01795) 4-74-88 (director)
8(01795) 4-15-37
8(01795) 4-15-36

email: ckroir.slutsk@mail.ru

Driving directions: карта

Statistics of visits

Яндекс.Метрика

 

Региональная газета «Слуцкі край»

Творчая майстэрня

28.02.2012

Дзейнасць дзяржаўнай установы адукацыі «Слуцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» накіравана на забеспячэнне якаснай спецыяльнай адукацыі, аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем наведваюць цэнтр, а іх бацькі прымаюць актыўны ўдзел у карэкцыйна-адукацыйным працэсе.

Вопытам работы супрацоўнікі цэнтра дзяліліся ў творчай майстэрні «Сучасныя метады і формы ўзаемадзейнічання цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі з сям’ёй як фактар паспяховай сацыялізацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця», якая прайшла на базе цэнтра на мінулым тыдні. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кансультант упраўлення спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Таццяна Пятроўна Кунцэвіч, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Марыя Аляксандраўна Саротнік, дырэктар Мінскага абласнога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Ніна Канстанцінаўна Віктароўская, намеснік дырэктара сумеснага беларуска-германскага дабрачыннага таварыства «Надзея XXI стагоддзя» Ірэна Эдуардаўна Несцяровіч, начальнік аддзела адукацыі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Іван Антонавіч Дзерман, намеснікі начальнікаў аддзелаў адукацыі некаторых рэгіёнаў краіны.

Дырэктар Слуцкага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Інэса Міхайлаўна Панамарова падчас свайго выступлення адзначыла, што вялікая ўвага ў цэнтры надаецца рабоце з сем’ямі дзяцей, якія наведваюць установу, бо толькі сумеснымі намаганнямі можна стварыць безбар’ернае асяроддзе для дзяцей з парушэннямі развіцця. Больш эфектыўнай сумеснай дзейнасці садзейнічае прыцягненне бацькоў да адукацыйнага працэсу, у бацькоўскія камітэты. У цэнтры рабяты набываюць неабходныя веды і ўменні для практычнай дзейнасці і самастойнасці ў жыцці. Работа з дзецьмі з асаблівасцямі развіцця патрабуе ўважлівасці, міласэрнасці, узаемаразумення. Падчас розных мерапрыемстваў рабяты дэманструюць, чаму яны навучыліся, удзельнічаюць разам з бацькамі ў конкурсах. Рэцэпт паспяховай сацыялізацыі такіх дзяцей, упэўнены спецыялісты цэнтра, – цярплівасць, мудрасць, аптымізм, вера ў кожнае дзіця, прафесіяналізм, станоўчыя эмоцыі і любоў.

Педагог-псіхолаг цэнтра Ала Юр’еўна Капская расказала пра псіхолага-педагагічнае суправаджэнне сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, розныя формы работы з бацькамі. Сярод якіх – семінары-практыкумы, тэматычныя бацькоўскія сходы, трэнінгі, «круглыя сталы», бацькоўскія школы «Вясёлка» і «Школа жаночага шчасця», іншыя. Педагогі цэнтра актыўна выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці камп’ютарныя тэхналогіі, пясочную, «казачную», гульнёвую, музычную тэрапіі. З асаблівасцямі некаторых з іх А.Ю. Капская пазнаёміла гасцей цэнтра.

Дарэчы, у цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі створана добрая матэрыяльна-тэхнічная база для навучання дзяцей. У яе ўмацаванні прымаюць удзел і бацькі, і спонсары. Удзельнікі творчай майстэрні пераканаліся ў гэтым падчас наведвання цэнтра.

Педагог сацыяльны Іна Іванаўна Лукашэвіч з удзелам бацькоў правяла майстар-клас, падчас якога пазнаёміла з інтэрактыўнай формай работы з сем’ямі, накіраванай на павышэнне бацькоўскай кампетэнтнасці, – форум-тэатр. Пад кіраўніцтвам педагога-псіхолага Нэлі Міхайлаўны Лебедзь рабяты, якія наведваюць цэнтр, і іх таты прынялі ўдзел у псіхалагічнай гульні «Прыгоды Бураціна і яго сяброў». Хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў конкурсах, танцавалі, збіралі пазлы. Бляск у вачах дзяцей, іх шчаслівыя ўсмешкі нікога не пакінулі раўнадушным.

Падчас падвядзення вынікаў творчай майстэрні Таццяна Пятроўна Кунцэвіч станоўча ацаніла работу спецыялістаў цэнтра, іх вопыт варты пераймання. Галоўнае, што відзён вынік дзейнасці калектыву ўстановы. У захапленні ад убачанага былі і іншыя ўдзельнікі творчай майстэрні.

Ірына КАВАЛЕНКА