Peramaglі the most zhytsyazdolnya іnіcyyaty teachers

State educational institution

"Slutsk Regional Center for Correction and Development Education and Rehabilitation"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Menu

Main page Skip Navigation Links
 

 18.01.2022  «Баба-Яга и ее приятель Тигр»

подробнее...

 

 14.01.2022  Рождественские поздравления от Слуцкого ГДМ

подробнее...

 

 14.01.2022  Акция «Наши дети»

подробнее...

 

 14.01.2022  Мероприятие «Птицы зимой»

подробнее...

 

 13.01.2022  Колядки

подробнее...

Contact Information

223610
Minsk region
Slutsk
Pionerskaya street, 3

8(01795) 4-74-88 (director)
8(01795) 4-15-37
8(01795) 4-15-36

email: ckroir.slutsk@mail.ru

Driving directions: карта

Statistics of visits

Яндекс.Метрика

 

«Настаўніцкая   газета»

Перамаглі самыя жыццяздольныя ініцыятывы педагогаў

19.12.2013

З 19 лістапада па 16 снежня праходзіў трэці (заключны) этап V Рэспубліканскага конкурсу “Сучасныя тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі”. Урачыстая цырымонія закрыцця конкурсу з узнагароджаннем пераможцаў і намінантаў прайшла днямі на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі з удзелам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргея Аляксандравіча Маскевіча.

У прывітальным слове С.А.Маскевіч падкрэсліў, што да конкурсу ў краіне існуе павышаны інтарэс, бо ў нас шмат крэатыўных педагогаў, сапраўдных прафесіяналаў, якія ведаюць і любяць сваю справу і пастаянна ўдасканальваюць сваё майстэрства. Каб працаваць з дзецьмі, якія маюць асаблівасці ў развіцці, неабходна не толькі мець прызванне і талент, але і выкарыстоўваць адукацыйныя тэхналогіі. Толькі ў такім выпадку вынікі работы будуць найлепшымі. Трэба для кожнага асаблівага дзіцяці знайсці сваю траекторыю, вызначыць свой шлях, які дазволіць стымуляваць яго да самаразвіцця. У нашай краіне сістэмна выбудоўваецца работа з дзецьмі з АПФР.

Паўстала задача пераходу да інклюзіўнай адукацыі, і ў сувязі з гэтым разглядаецца пытанне ўнясення змяненняў у Кодэкс аб адукацыі. Вучыцца працаваць у асяроддзі, дзе ёсць дзеці з АПФР, павінны ўсе педагогі без выключэння, і ў працэсе падрыхтоўкі такіх педагогаў асаблівая роля належыць тым, хто знаходзіцца на вяршыні прафесіяналізму, навукоўцам і практыкам — тым, хто сёння побач з асаблівымі дзецьмі, дорыць ім сваю дабрыню і любоў і працягвае цікавіцца ўсім новым у педагогіцы, знаходзіцца ў пастаянным працэсе самаўдасканалення. Такімі якасцямі валодаюць і ўдзельнікі гэтага конкурсу.

Нагадаем, што ў склад журы конкурсу ўваходзілі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Нацыянальнага інстытута адукацыі, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Як адзначыла член журы метадыст НІА Валянціна Іосіфаўна Аляшкевіч, імі былі вывучаны 68 работ педагогаў і аўтарскіх калектываў. У параўнанні з мінулымі конкурсамі сёлетнія работы больш дасканалыя, змест іх больш канкрэтызаваны, больш дакладнай стала тэматыка работ, аўтары адказна аднесліся да стылю падачы матэрыялу і да афармлення сваіх творчых распрацовак.

Сярод удзельнікаў конкурсу былі педагогі не толькі ўстаноў спецыяльнай адукацыі, але і агульнаадукацыйных устаноў, якія таксама ствараюць умовы для атрымання адукацыі дзецям з АПФР. Да конкурсу далучыліся і спецыяльныя дашкольныя ўстановы, актыўнымі яго ўдзельнікамі былі ЦКРНіР. Тэматыка работ сёлета была вельмі разнастайнай, звярталі на сябе ўвагу аўтарскія знаходкі, нестандартныя падыходы да вырашэння праблем. Педагогі прапаноўвалі такія новыя формы работы з дзецьмі, як перформанс-арт, форум-тэатр, прадстаўлялі распрацоўкі па тэхналогіі праектаў, узнімалі тэмы сацыялізацыі дзяцей, псіхалагічнай дапамогі ім, мадэлявання адукацыйнай прасторы для арганізацыі ўзаемадзеяння звычайных дзяцей і тых, якія не чуюць, тэмы па выкарыстанні тактыльных кніг, комплексным суправаджэнні дзяцей пасля аперацыі па кахлеарнай імплантацыі, абмяркоўвалі вопыт псіхолага-педагагічнага суправаджэння сем’яў, дзе ёсць дзеці з АПФР. Былі ў канкурсантаў распрацоўкі, якія адлюстроўвалі розныя кірункі дзейнасці па аказанні карэкцыйнай дапамогі ва ўмовах пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ва ўстановах дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама работы па тэмах навучання і выхавання дзяцей з цяжкімі множнымі парушэннямі. Вялікая колькасць распрацовак была прысвечана прымяненню ў спецыяльнай адукацыі інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій.

Дыпломы пераможцам конкурсу ўручыў старшыня журы намеснік міністра адукацыі Васіль Антонавіч Будкевіч.  За лепшую прэзентацыю работ, якая праходзіла ў дзень адкрыцця конкурсу, 1 месца прызначана ўпраўленню адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, 2 месца — упраўленню адукацыі Гомельскага аблвыканкама, 3 месца — упраўленню адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. Па агульных выніках конкурсу 1 месца — ва ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама, 2 месца — ва ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, 3 месца — ва ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама. Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь была ўзнагароджана намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ірына Міхайлаўна Куцкова.

Дыпломы атрымалі асобныя педагогі і калектывы: 1 месца — у аўтарскага калектыву Слуцкага раённага ЦКРНіР пад кіраўніцтвам педагога сацыяльнага Іны Іванаўны Лукашэвіч; 2 месца — у Алены Аляксандраўны Клеянковай, дырэктара, і Алены Віктараўны Зубковай, намесніка дырэктара Мсціслаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення; 3 месца — у Святланы Уладзіміраўны Рыжковай, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Пераможцы былі вызначаны і ў намінацыях “Тэхналогіі развіцця інклюзіўных працэсаў”, “Тэхналогіі ў адукацыі дзяцей з iнтэлектуальнай недастатковасцю”, “Тэхналогіі ў дыягнастычнай рабоце”, “Тэхналогіі ў адукацыі дзяцей дашкольнага ўзросту”, “Тэхналогіі навучання камунікатыўнасці дзяцей з цяжкімі і (або) множнымі парушэннямі”, “Тэхналогіі работы з сям’ёй”, “Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі ў адукацыі дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю”, “Тэхналогіі сацыялізацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця”, “Тэхналогіі ў адукацыі дзяцей з парушэннем слыху”, “Тэхналогіі адукацыі ў Цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі”, “Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі” і ў намінацыі пад назвай “Іншыя тэхналогіі”.

Удзельнікаў конкурсу павіншавалі выступленнямі на сцэне навучэнцы філіяла для дзяцей з парушэннямі зроку дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 19 Мінска (пры сярэдняй школе № 188) Вікторыя Лукашэвіч і Вікторыя Зуеўская. Выхаванцы Мінскай адукацыйнай школы-інтэрната № 13 для дзяцей з парушэннем слыху выканалі пантаміму, з жэставай песняй выступілі навучэнцы Мінскай абласной дзяржаўнай агульнаадукацыйнай спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху, а школьнікі Мсціслаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення прадставілі калекцыю адзення “Гжэльскія матывы”. Творчыя нумары паказалі таксама ўзорны харэаграфічны ансамбль “Дзіця свету” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі і выхаванцы цэнтра Настасся Такарэўская і Даная Шаршавіцкая.

Надзея Церахава
Фота аўтара