More important for ўse - pagoda ў house

State educational institution

"Slutsk Regional Center for Correction and Development Education and Rehabilitation"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Menu

Main page Skip Navigation Links
 

 18.01.2022  «Баба-Яга и ее приятель Тигр»

подробнее...

 

 14.01.2022  Рождественские поздравления от Слуцкого ГДМ

подробнее...

 

 14.01.2022  Акция «Наши дети»

подробнее...

 

 14.01.2022  Мероприятие «Птицы зимой»

подробнее...

 

 13.01.2022  Колядки

подробнее...

Contact Information

223610
Minsk region
Slutsk
Pionerskaya street, 3

8(01795) 4-74-88 (director)
8(01795) 4-15-37
8(01795) 4-15-36

email: ckroir.slutsk@mail.ru

Driving directions: карта

Statistics of visits

Яндекс.Метрика

 

«Настаўніцкая   газета»

Важней за ўсё – пагода ў доме

15 сакавіка 2012

Meнaвimaгэтае перакананне ляжыць у аснове работы супрацоўнікаў Слуцкага раённага ЦКРНіР з сем’ямі cвaix выхаванцаў

"Для кожнага з бацькоў: адна порцыя цярпення, дзве порцыі мудрасці тры порцьі аптымізму, чатыры — веры ў кожнае дзщя, пяць — прафеаяналізму, шэсць порцый станоўчых эмоцый  iсем порцый кахання" — так выглядае рэцэпт паспяховай сацыялізацыі "асаблівага" дзіцяці, складзены педагогамі Слуцкага ЦКРНіР. Даведацца пра яго iзанатаваць змаглі ўдзельнікі творчай майстэрні "Сучасныя метады iформы работы з сям'ёй як фактар паспяховай сацыялізацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця", што прайшла нядаўна ў Слуцку.

На “тэрмометры шчасця” — 90 градусаў

Згаданае мерапрыемства ладзілася ў рамках рэалізацыі плана сумеснай работы ўпрауленняў адукацыі  Мінскага iГродзенскага аблвыканкамаў  па ўзаемадзеянні з сям’ёй. Удзел у iм прынялі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, раённых аддзелаў адукацыі Мінскай iГродзенскай абласцей (Слуцкага, Капыльскага, Салігорскага, Старадарожскага, Карэліцкага), а таксама сталічных цэнтраў карэкцыйна-развццёвага навучання iрэабілітацыі. Педагогі ж Слуцкага раённага ЦКРНіР у чарговы раз паказалі сябе гасціннымі гаспадарамі iпрадставілі калегам-гасцям сапраўдную творчую майстэрню — дынамўчную дзею, цалкам пазбаўленую  cyxixсправаздач аб праведзенай рабоце.

Cyпpaцoўнікi  названай установы не ўпершыню дзяліліся вопытам па рабоце з бацькамі свaixвыхаванцаў. Летась, на­прыклад, на базе Слуцкага ЦКРНіР праходзіў абласны семінар-практыкум на згаданую тэму. Наша газета таксама пісала пра гэтае мерапрыемства iадзначала нефармальны падыход педагогаў цэнтра да яго арганізацыі. Падчас сёлетняй творчай майстэрні яны ў цікавай інтэрактыўнай форме прадэманстравалі усё тое, што адпрацоўвалася гадамі, iпераканаліў тым, што спецыялістаў цэнтра iбацькоў яго выхаванцаў сёння можна смела назваць партнёрамі

Па словах дырэктара Слуцкага раённага ЦKPHiPІнесы Панамаровай сваю работу з бацькамі педагогі цэнтра будуюць па трох напрамках — адукацыйным (бацькі мяняюць адносіны да дзіцяці iсябе), псіхакарэкцыйным (мамы iтаты пачынаюць жадаць канструктыўных  змен)  iсацыяльна-трэнінгавым (набываюць гібкасць паводзін iрэагавання, становяцца камунікатыўна кампетэнтнымі). Такім чынам, увага звяртаецца на узаемаадносіны бацькоў са cвaiмі дзецьмі, ixзносіны паміж сабой iз навакольным светам.

Праз розныя мерапрыемствы педагогі ўстановы паказваюць магчымасці "асаблівых" дзяцей, тлумачаць ролю сям’і ў фарміраванні жыццёва неабходных навыкаў у малых. Так, на працягу ужо шасці гадоў у цэнтры праводзяцца сямейныя вечары рознай тэматыкі. Іх мэта — даць бацькам магчымасць паверыць у свае стылыiў сваё дзіця, не замыкацца на cвaixпраблемах, вырашаць ixразам. Усё большую папулярнасць набываюць калектыўныя гульні  з элементамі сацыяльных трэнінгаў  iфорум-тэатр.

-- За гэты час мы пазнаёміліся з цудоўнымі сем’ямі, у якіх нараджэнне “асаблівага” дзіцяці не сапсавала, а ўмацавала адносіны паміж бацькамі iдзецьмі, — гаворыць Інеса Міхайлаўна. — Дарослыя набыл і сяброў, навучыліся не перажываць з-за дробязей, заўважаць штодзённыя радасці.

Гэтыя словы пацвердзіла на прыкладах педагог-псіхолаг Слуц­кага ЦКРНіР Ала Капская (пераможца абласнога конкурсу “Педагог-пахолаг 2008 года", аўтар кнiг аб практичным прымяненм казкатэрапіі у рабоце з дзецьмі, што маюць асаблівасці ncixaфiзiчнaraразвіцця; дыпламант рэспубліканскага конкурсу сучасных тэхналогій навучання у намінацьі “Выкарыстанне камп’ютарных тэхналогій у рабоце з дзецьмі з цяжкімі і множнымі парушэннямі ў развіцці” у 2010 годзе. — Заўв. аўт.).

-- Неяк падчас гульні мы прапанавалі мамам нашых выха­ванцаў практыкаванне “Тэрмометр шчасця”, — расказала Ала Юр’еуна. — I ведаеце, жанчыны расфарбавалі шкалу тэрмометра на 80—90%! Гэта быу ixпаказчык шчасця! Прычынамі тых 10—15% “няшчасця”, што засталіся незафарбаванымі, яны на­зывалі нейкія знешнія фактары, накшталт эканамічнай сітуацыі ў краіне,  і ніхтоне згадаў пра асаблівасці стану здароўя свайго дзіцяці. Значыць, яны могуць адчуваць сябе шчаслівымі,  iмы рады, што дапамагаем iмзрабщь такую выснову.

Увогуле, сваю задачу як псіхолага Ала Юр’еуна бачыць у тым, каб дапамагчы бацькам зразумець cвaixдзяцей.

-- Безумоўна, мы не можам дапамагчы iм матэрыяльна; не можам даць, напрыклад, тыя ж грошы, якіх часам не хапае, але адпрацаваць гэта на сімвалічным узроуні цалкам магчыма, — заўважыла А.Ю.Капская iпрапанавала прысутным прагледзець невялікі відэаролік, дзе мамы выхаванцаў ЦKPHiPу жартаўлівай гульнёвай форме “адпрацоўваюць” вядомыя прыказкі — “сякуць капусту”, “зграбаюць грошы рыдлёўкай”, “куюць шчасце”, паказваюць, як “куры грошай не клююць”.

Пасля гульні ва ycixз’яўляецца выдатны настрой, iслупок “тэрмометра шчасця” зноў паўзе ў гору. Такім чынам, метад спрацоувае.

 

Аднаго мегаўзроўню недастаткова

Удзельнікі творчай майстэрні аднадушна сышліся ў меркаванні аб тым, што спосабы, якімі карыстаюцца педагогі Слуцкага раённага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання iрэабілітацыі ў рабоце з сям’ёй, мож­на смела прымяняць iў агульнаадукацыйных установах.

Сістэма ўзаемадзеяння з бацькамі, на якую абапіраюцца супрацоўнікі цэнтра, складаецца з макра-, меза- iмікраўзроўняў (работа ў вялкай гру­пе, псіхакарэкцыйная работа ў невялікіх групах, індывідуальныя кансультацыі бацькоў).

— Усе гэтыя ўзроўні вырашаюць пэўныя задачы, — патлумачыла Ала Юр’еуна. — Напрыклад, у вялкай групе немагчыма дапамагчы бацькам вырашыць ixасабістыя праблемы, а пры выкарыстанні толью індывідуальнага падыходу нельга асвятліць агульныя пытанні. Між тым, калі з бацькамі не адпрацаваць нейкія ixасабістыя праблемы, яны не пачуюць нас падчас агульных заняткаў. I наадварот, усе свае веды чалавек павінен адпрацаваць у групе. Такім чынам, плён прынясе толькі комплексная ра­бота.

У рабоце з сем’ямі супрацоўнікі псіхолага-педагагічнай службы цэнтра аддаюць перавагу нетрадыцыйным падыходам, калі псіхолаг выступае не экспертам, а дарадцам, імкнецца падтрымаць бацькоў, каб яны змаглі захаваць здаровы псіхалагічны клімат у сям’і каб дзіця адчувала сябе абароненым.

Вывучыўшы запыты бацькоў свaixвыхаванцаў, педагогiСлуцкага ЦKPHiPпрааналізавалі розныя тэхнікі iметодыкі i выбpaлiтыя, што падаліся iм найбольш эфектыўнымі. У выніку былiраспрацаваны 3 псіхакарэкцыйныя праграмы:  “Вясёлкавы мост”, “Mipдому твайму” i“Школа жаночага шчасця”. Падчас рэалізацыі гэтых праграм выкарыстоўваюцца разнастайныя тэхналогіі — цялесна-арыентаваная, музычная, гульнёвая тэрапія, работа з малюнкам, цветам, пяском, колератэрапія  iінш. Дзякуючы iм, псіхолагі праводзяць так званую схаваную дыягностыку бацькоў: у працэсе гульні дарослыя людзі расслабляюцца, забываюць на нейкі час аб надзённых праблемах iвыпускаюць на волю “сваё ўнутранае дзіця”, iў такія моманты можна выявіць ixрэальныя cтpaxiiчаканні.

3 непадробнай цікавасцю прагледзелі удзельнікі твор­чай майстэрні відэафільм аб групавых занятках бацькоў iпедагогаў карэкцыйнага цэнтра. Вось мамы сядзяць з заплюшчанымі вачыма iчакаюць, калі хто-небудзь падыдзе да ixiдакранецца да pyкi, — вучацца разумець, якую трывогу часам адчувае дзіця, гэтак жа чакаючы iне ведаючы, цiпадыдуць да яго дарослыя. А вось жанчыны выконваюць практыкаванне “Дожджык” iўзнімаюць сабе настрой. Свабодны танец дапамагае iмразняволіцца iзняць раздражнёнасць; iгpaна музычных інструментах — прыслухацца да суседа iпаспрабаваць сыграць з iм мілагучны музычны твор. Ала Юр’еуна, дарэчы, заўважыла, што на першых занятках, калі бацькі толькі знаёмяцца, ixнструменты гучаць раз’яднана iагульнай мелодыі не атрымліваецца; але з цягам часу бацькі падладжваюцца адно пад аднаго, вучацца працаваць у камандзе.

 

Праблемы вырашыць... тэатр

I усё ж такi, па словах сацыяльнага педагога Слуцкага ЦKPHiPІны Лукашэвіч, адной з самых эфектыўных інтэрактыўных форм групавой работы з бацькамі, што накіраваны на павышэнне ўзроуню бацькоускай кампетэнтнасці, з’яуляецца бацькоўскі сход.

— Мы імкнёмся да таго, каб любы бацькоўскі сход ператвараўся ў падзею, — сказала Іна Іванауна. — Выбіраем пэўную тэму, размяркоўваем абавязкі па падрыхтоўцы да яго, а сам сход на працягу трох апошніх гадоў праводзім у выглядзе форум-тэатра, калі выкарыстоўваюцца методыка тэатральна-сцэнічнай дзеі і зваротная сувязь з аўдыторыяй. (Асноўная ідэя форум-тэатра — паказаць неабходнасць удзелу кожнага чалавека  пабудове лепшай будучыні; сутнасць — у сумесным з гледачамiпошуку вырашэння праблем. Больш падрабязна пра гэтую форму работы педагогаў Слуцкага ЦKPHiPз бацькамiвыхаванцаў мы пісалiў № 33 “Настауніцкай газеты" ад 17.03.2011. —Заўв. аўт.) Увогуле, згаданая методыка эфектыўная для любой групы людзей. Яе можна выкарыстоўваць падчас вучэбных семінараў для выхавальнікаў, педагогаў.

Удзельнікі творчай майстэрні змаглiна свае вочы пабачыць форум-тэатр у дзеянні. Cyпpaцoўнiкiцэнтра разыгpaлiперад прысутнымі сітуацыю, калі ў адну з груп дзіцячага садка прыйшло невідушчае дзіця. Якімі naвiнны быць дзеянні выхавальнікаў у гэтай групе? Як успрымуць навічка іншыя дзеці? I самае галоўнае — як успрымуць гэты факт бацькі іншых дзяцей? А што, кaлiяны пачнуць выказваць незадавальненне? Цiможна зрабіць так, каб канфлікту не здарылася? Адказы на усе гэтыя пытаннiпедагогіЦKPHiPшукалі разам з гасцямі, якixнастолькі захапіла дзея, што ўстрымацца ад удзелу ў ёй яны не змаглі.

Трэба адзначыць, што ролю мамы невідушчага дзіцяці iграла жанчына, сын якой у свой час таксама быў выхаванцам карэкцыйнага цэнтра, а цяпер наведвае ітэграваную групу аднаго са слуцкіх дзіцячых садкоў. Праблем з адаптацыяй у дашкольнай установе хлопчык не меў — дзіцячы калектыў адразу ўспрыняу яго як свайго, ды iбацькі малышоў не выказвалі незадавальнення тым, што у ixдзяцей цяпер з’явіуся “асаблівы” сябар. Гэта пацвердзіла iмаці яшчэ аднаго з выхаванцаў згаданай дашкольнай установы. Яна расказала, якая работа была праведзена выхавальнікамі дзіцячага сада па падрыхтоўцы бацькоўiдзяцей да прыходу ў групу новага хлопчыка, як гэта паўплывала на малых.

Імправізаваны бацькоўскі сход актывізаваў ycixудзельнікаў творчай майстэрні. Амаль кожны з ixвыступіўiпрапанаваў сваё бачанне ciтyaцii, што была разыграна.

— Правядзеннем бацькоўскага сходу ў такой форме яны зламалі стэрэатыпы ў адносінах да дзяцей з асаблівасцямi, — дзялілася свaiмiўражаннямі Таццяна Пятроўна Кунцэвiч, кансультант упраулення спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі. — Педагогі паказваюць бацькам патэнцыял ix“асаблівага” дзіцяці. У гэтым iзаключаецца далучэнне бацькоў да адукацыйнага працэсу — у вылучэнні навыкаў, якія дзеці будуць набываць з ixдапамогай. Бацькоў неабходна аб’ядноўваць, каб яны адчулі падтрымку збоку. Taкiм чынам выхоўваецца актыўнае пазітыунае бацькоўства.

Напрыканцы пасяджэння творчай майстэрні госці сталі сведкамі псіхалагічнай гульні “Прыгоды Бураціна iяго сяброў” (арганізатар — педагог-псіхолаг цэнтра Н.М.Лебедзь) з удзелам выхаванцаў цэнтра iixбацькоў. Дзяцей перапаўняла радасць, калі ў  ixатрымлівалася выканаць тую ці іншую ўмову ryльнi, iвельмі прыемна было нaзiраць за ixбацькамі, якія таксама ycмixaлicя і радаваліся не менш за cвaixсыноў iдачок. Такія сумесныя мерапрыемствы дзяцей iбацькоў праводзяцца ў цэнтры кожную пятніцу. Па словах дырэктара ЦKPHiPІ.М.Панамаровай, часам актавая зала ўстановы не можа ўмясціць ycixжадаючых (бабуль, дзядуляў, дзяцей са школ раёна iгорада), таму даводзіцца наймаць залу маладзёжнага цэнтра.

У банку даных Слуцкага раёна сёння налічваецца 1180 дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. На базе ўстаноу дашкольнай адукацыі для такіх дзяцей створаны iфункцыянуюць 7 груп інтэграванага навучання iвыхавання, 15 спецыяльных груп, 17 пунктау карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. На базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі функцыянуюць 119 класаў інтэграванага навучання iвыхавання, 9 пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі; 19 вучняў навучаюцца дома.

Глафіра ЛЯТКОЎСКАЯ
Liatkouskay @ng-press. By
Фота аўтаpa